Галоўная старонка
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
2 верасня 2025 года
255 708 артыкулаў на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня
Насякомыя (Insecta) — клас беспазваночных членістаногіх жывёл. Разам з мнаганожкамі адносяцца да падтыпу трахейнадыхальных. Цела насякомых пакрыта хіціназаванай кутыкулай , якая ўтварае экзашкілет і складаецца з трох аддзелаў: галавы, грудзей і брушка. У шмат якіх групах насякомых другі і трэці сегменты грудзей нясуць па пары крылаў. Ног тры пары, і яны мацуюцца на грудным аддзеле. Памеры цела насякомых ад 0,2 мм да 30 см і больш.
Незвычайная разнастайнасць форм насякомых з’яўляецца іх дзіўнай асаблівасцю. Апісана больш за 1 млн відаў, што робіць насякомых самым шматлікім класам жывёл, якія займаюць разнастайныя экалагічныя нішы і сустракаюцца паўсюдна, уключаючы Антарктыду (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Ствалы хвоі часта ўкрывае лішайнік гіпагімнія ўздутая.
- Геральдычная фігура, што служыла абазначэннем ранення, стала знакам, які надаваўся будаўнікам фартэцый.
- Каб абысці забарону на пераклад Карана, мінскі імам назваў свой манускрыпт каментаром.
- Лінкальнскі ўніверсітэт у Новай Зеландыі — найстарэйшая сельскагаспадарчая навучальная ўстанова Паўднёвага паўшар’я.
- Бой на алжырска-малійскай мяжы прывёў да разрыву дыпламатычных адносін Малі і Нігера з Украінай.
- Да свайго юбілею Каталіцкая царква прадставіла мульцяшнага маскота, падобнага на персанажаў анімэ.
Выява дня
Актуальныя падзеі
- Моцнае землетрасенне здарылася ў Афганістане. (31 жніўня)
- У Львове забіты экс-спікер Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій. (30 жніўня)
- Прэм’ер-міністрам Літвы прызначана Інга Ругінене. (26 жніўня)
Дзень у гісторыі
- 490 да н.э.: Пасля бітвы пры Марафоне Фейдзіпід пераадолеў бягом 26 км да Афінаў, каб паведаміць аб перамозе.
- 44 да н.э.: Першая прамова Цыцэрона супраць Марка Антонія.
- 31 да н.э.: Бітва пры Акцыюме — Актавіян перамог флот Марка Антонія і Клеапатры.
- 1192: Рычард Львінае Сэрца і Саладзін падпісалі мірны дагавор, паводле якога Іерусалім заставаўся пад арабскім кантролем, але быў адчынены для хрысціянскіх паломнікаў з Еўропы.
- 1621: Пачалася бітва пад Хацінам у час вайны Рэчы Паспалітай і Турцыі.
- 1666: Пачаўся Вялікі лонданскі пажар: каля 10 тысяч дамоў згарэлі на працягу 3 дзён.
- 1752: Злучанае Каралеўства перайшло на Грыгарыянскі каляндар.
- 1792: Верасеньская разня падчас Французскае рэвалюцыі: мітынгуючы натоўп забівае трох каталіцкіх біскупаў і больш за дзвесце манахаў.
- 1870: У бітве пры Седане прускія войскі захапілі ў палон французскага імператара Напалеона III і 100 тысяч яго салдатаў.
- 1945: Капітуляцыя Японіі ў Другой сусветнай вайне.
Вікістужка
- 28 ліпеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі створаны 255 000-ы артыкул.
- 20 чэрвеня 2025 — У Беларускай Вікіпедыі зроблена 5 000 000 правак.
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.