Іван Клімавіч Германовіч
| Іван Клімавіч Германовіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 28 лютага 1928 | 
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 21 сакавіка 2001 (73 гады) | 
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | мовазнавец, linguistics teacher | 
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (1963) | 
| Альма-матар | |
| Прэміі | |
Іван Клімавіч Германовіч (28 лютага 1928, в. Садавічы, Капыльскі раён — 21 сакавіка 2001) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне беларускага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (1963).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў вёсцы Садавічы Капыльскага раёна. Скончыў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча ў 1948 годзе, у 1952 годзе Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура».
У 1953—1959 гадах працаваў выкладчыкам кафедры рускай мовы ў Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце, у 1959—1964 гадах у Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР, у 1964—1994 гадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Займаўся гісторыяй беларускай мовы, беларускай літаратурнай мовай, праблемамі лексікалогіі, лексікаграфіі, сучаснай рускай мовай.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нормализация лексики белорусского литературного языка в 20—30-х годах XX в. : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / И. К. Германович. — Минск, 1963.
- Германович Иван Климович / Л. В. Дятко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2016. — Т. 5 : Минская область : в 3 кн., кн. 1. — С. 240.
- Германовіч Іван Клімавіч // Хто ёсць хто ў сучаснай беларускай лінгвістыцы. — Мінск, 1997. — С. 26.
- Германовіч Іван Клімавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 251.
- Даследаванне беларускай літаратурнай мовы 1920―30-х гг. у Беларусі ў савецкі час / С. М. Запрудскі // Веснік БДУ. Серыя 4, Філалогія. Журналістыка. Педагогіка / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — 2016. ― № 3. ― С. 31―40. ― Са зместу: Працы І. К. Германовіча па беларускай літаратурнай мове 1920—30-х гг. — С. 33—34.
- Запрудскі С. Даследчык літаратурнай мовы і летапісец беларускага мовазнаўства. Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Германовіча // Роднае слова. 2018. № 2. С. 31-33.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Клімавіч Германовіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 28 лютага
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Беларускай ССР
- Памерлі 21 сакавіка
- Памерлі ў 2001 годзе
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Інстытута мовазнаўства НАНБ
- Выкладчыкі БДУ
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Нарадзіліся 21 сакавіка
- Нарадзіліся ў 2001 годзе
- Мовазнаўцы Беларусі
 
	

