Альхоўскае
Выгляд
(Пасля перасылкі з Альхоўскае вадасховішча)
| Альхоўскае | |
|---|---|
| Каардынаты: 54°48′49″ пн. ш. 26°14′45″ у. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне | Гродзенская вобласць |
| Даўжыня | 3,7 км |
| Шырыня | 0,28 км |
| Плошча | 0,7 км² |
| Аб'ём | 0,0021 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 5,2 м |
| Сярэдняя глыбіня | 1,69 м |
| Плошча вадазбору | 1140 км² |
| Упадаюць | рака Страча |
| Выцякаюць | рака Страча |
| Год напаўнення | 1951 |
Альхо́ўскае — вадасховішча ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі на рацэ Страча каля вёскі Альхоўка.
Вадасховішча створана ў 1951 годзе з мэтай забеспячэння вадой кардоннай фабрыкі. Плошча паверхні 0,7 км². Даўжыня 3,7 км, найбольшая шырыня 0,28 км. Найбольшая глыбіня 5,2 м, сярэдняя 1,69 м. Аб'ём вады 2,1 млн м³. Плошча вадазбору 1140 км².
Катлавіна вадасховішча выцягнутая ў даліне ракі Страча. Берагавая лінія звілістая. Берагі абрывістыя, вышынёй да 7 м. Дно ілістае. На вадасховішчы 3 астравы агульнай плошчай каля 0,1 га.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 79. — 575 с., іл. — 10 000 экз.