Перайсці да зместу

Аляксей Аляксеевіч Паўлючук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аляксей Паўлючук)
Аляксей Аляксеевіч Паўлючук
Дата нараджэння 5 жніўня 1968(1968-08-05) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Аляксей Паўлючук (старэйшы)[d]
Жанр манументальная скульптура, станковая скульптура, станковы жывапіс і станковая графіка
Вучоба
Член у

Аляксей Аляксеевіч Паўлючу́к (нар. 5 жніўня 1968, Віцебск, БССР) — беларускі скульптар, жывапісец і графік.

Нарадзіўся 5 жніўня 1968 года ў Віцебску[1] ў сям’і скульптара Аляксея Паўлючука і мастачкі Тамары Паўлючук[2]. З 1976 года жыве і працуе ў Брэсце[3]. У 1989 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебава[1]. З 1989 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх, абласных і міжнародных выстаўках і пленэрах[2].

Член Саюза мастакоў Беларусі з 2005 года[2].

Працуе ў галіне манументальнай і станковай скульптуры[1], а таксама ў станковым жывапісе і графіцы[3]. Асноўныя матэрыялы — бронза, камень, дрэва[1].

Сярод твораў: кампазіцыя «Зліццё дзвюх рэк», помнік спаленым вёскам Пружаншчыны[1] і скульптурная кампазіцыя «Муха і Вец»[4] ў Пружанах, бюст П. Сухога, кампазіцыя «Цягнік» ў Лунінцы, помнік у гонар 1000-годдзя заснавання Брэста[1], эмблема «Музы» Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы[2], скульптурныя партрэты пагранічнікаў мемарыялу «Вартавым гранiц»[4], барэльефны партрэт В. Кублашвілі[4], мемарыяльная дошка Ядвізе Чарняўскай (2014) у Брэсце [5], скульптура «Пінчук» ў Пінску (2017)[6], помнік Пятру Алейнікаву ў Шклове (2017)[7], помнік Георгію Каніскаму ў Магілёве (2022)[8], помнік Апалону Крывашэіну ў Шклове (2022)[9], рэльефы[1].

З работ у стылі станковай скульптуры можна адзначыць: «Адыходзячая восень» (мармур); «Холад» (мармур); «Народжанне дзевы» (дрэва); «Пах бэзу» (дрэва); «Скрыпка» (бронза); «Гітара» (бронза); «Дуэт» (бронза); «Музычная фантазія» з серыі «Сола да скрыпкі» (бронза); серыя рэльефаў у гатэлі «Эверэст» у Вэнграве (Польшча), прысвечаная Яну Твардоўскаму[4].

Асноўныя творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Францыі і ЗША[3].

Заслужаны дзеяч мастацтваў Бураціі (2003)[1].

  1. а б в г д е ё ж Павлючук Алексей Алексеевич - "СОВРЕМЕННАЯ БЕЛОРУССКАЯ СКУЛЬПТУРА ХХI ВЕК" - Кнігі ў карцінках аб творчых людзях Беларусі - Фотоальбомы - Выток Нёмана - выток духоўнасці. istokduhovnosti.ucoz.org. Праверана 10 мая 2025.
  2. а б в г Павлючук Алексей Алексеевич — БРЕСТСКАЯ ОБЛАСТНАЯ ОРГАНИЗАЦИЯ (руск.). Праверана 10 мая 2025.
  3. а б в Работы автора Павлючук Алексей – купить в онлайн-галерее Artcenter.by (руск.). artcenter.by. Праверана 10 мая 2025.
  4. а б в г Брестская центральная городская библиотека им. А.С. Пушкина (руск.). gcbs-brest.by. Праверана 10 мая 2025.
  5. Мемарыяльная дошка Ядвізе Чарняўскай усталявана на вуліцы Машэрава | Брестский государственный университет имени А.С. Пушкина (руск.). www.brsu.by. Праверана 10 мая 2025.
  6. В Пинске установят скульптуру «Пинчук», созданную автором композиции к 1000-летию Бреста. Виртуальный Брест. Праверана 10 мая 2025.
  7. shklovinfo. В Шклове открыт памятник кумиру советского кино Петру Алейникову (руск.). shklovinfo.by (9 чэрвеня 2017). Праверана 10 мая 2025.
  8. Патриарший экзарх всея Беларуси возглавил в Могилеве торжества в честь святителя Георгия (Конисского), архиепископа Могилевского и Белорусского / Новости / Патриархия.ru (руск.). Патриархия.ru. Праверана 10 мая 2025.
  9. В Шклове открыт памятник Аполлону Кривошеину (руск.). shklovinfo.by. Праверана 10 мая 2025.