Перайсці да зместу

Браньск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Бранск (Польшча))
Горад
Браньск
польск.: Brańsk
52°44′40″ пн. ш. 22°50′16″ у. д.HGЯO
Краіна  Польшча
Ваяводства Падляскае
Павет Бельскі
Гісторыя і геаграфія
Вышыня цэнтра 130 м
Водныя аб’екты Нурэц
Часавы пояс UTC+1, летам UTC+2
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 3 583 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 17-120
TERC 2003021
Іншае
0922745
bransk.podlaskie.pl
Паказаць/схаваць карты
Браньск (Польшча)
Браньск
Браньск
Браньск (Падляскае ваяводства)
Браньск
Браньск

Браньск, Браньск-Падляшскі (свая мова Бранськ, Branśk; польск.: Brańsk), традыцыйная беларуская назва Бранск — горад у Польшчы, уваходзіць у склад Бельскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Браньск. Насельніцтва 3822 чал. (2007).

Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Беластока, на рацэ Нурэц. Побач з горадам праходзіць заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.

  • 1580-я гады — каля 1800 чал., у тым ліку шмат шляхты і каля 50 рамеснікаў.[4]
  • 1889 год — 2834 чал. (1373 мужчыны і 1461 жанчына), у тым ліку 1316 іудаістаў.[5]
  • 2007 год — 3822 чал.

Браньск — вузел аўтамабільных шляхоў: 66 (Замбраў — Браньск — Бельск Падляскі) і 681 (Лапы — Браньск — Цехановец).

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Выдатныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]
  • Гарадзішча (XI ст.)
  • Забудова XIX — пач. XX ст.
  • Капліца (XIX ст.)
  • Касцёл Унебаўзяцця найсв. Панны Марыі (1859—1862)
  • Могілкі яўрэйскія
  • Могілкі старыя каталіцкія
  • Могілкі старыя праваслаўныя
  • Царква св. Сімеона

Страчаная спадчына

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сінагога

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]

Маёнтак Калінова каля Браньска на працягу амаль ста гадоў быў у валоданні продкаў Кастуся Каліноўскага.