Рудзея (вадасховішча)
Выгляд
	
	
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Рудзея)
| Рудзея | |
|---|---|
|   | |
| Каардынаты: 53°50′18,5″ пн. ш. 30°41′29,85″ у. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне | Магілёўская вобласць | 
| Даўжыня | 12 км | 
| Шырыня | 0,7 км | 
| Плошча | 3,85 км² | 
| Аб'ём | 0,0083 км³ | 
| Найбольшая глыбіня | 7,6 м | 
| Плошча вадазбору | 329 км² | 
| Упадаюць | Рудзея, Чарняўка, Ільменка | 
| Выцякаюць | Рудзея | 
| Год напаўнення | 1986 | 
|  Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Рудзе́я — вадасховішча на мяжы Магілёўскага і Чавускага раёнаў, каля населеных пунктаў Гародня і Мядзвёдаўка. Створана на рацэ Рудзея ў 1986 годзе ў мэтах арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку.
Плошча паверхні 3,85 км², даўжыня 12 км, найбольшая шырыня 700 м, глыбіня 7,6 м, аб'ём вады 8,3 млн м³. Плошча вадазбору 329 км². Берагавая лінія звілістая, у вусцях рэк і ручаёў утварае залівы. На поўначы ўпадае ручай Ільменка.
Каля вадасховішча пралягае аўтамабільная дарога Р122. На беразе вадасховішча спартыўна-аздараўленчы цэнтр «Рудзея»[1].
Зноскі
- ↑ Спортивно-оздоровительный центр «Рудея» Архівавана 27 лістапада 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рудзея // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
 
	
