Перайсці да зместу

Войнаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вайшчына)
Вёска
Войнаўшчына
55°01′10″ пн. ш. 33°01′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Смаленская вобласць
Муніцыпальны раён Сафонаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 0 чал. (2007)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 48142
Паштовы індэкс 215523
Код АКАТП 66241880004
admin-safonovo.ru/articl…
Паказаць/схаваць карты
Войнаўшчына (Расія)
Войнаўшчына
Войнаўшчына

Войнаўшчына (руск.: Войновщина) — вёска Сафонаўскага раёна Смаленскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 0 жыхароў (2007)[2].

Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 14,5 км на паўднёвы ўсход ад Сафонава, за 11 км на поўдзень ад аўтадарогі M1, на беразе Дняпра, за 10 км на поўнач ад чыгуначнай станцыі Вышагор.

Упершыню згадваецца пад 1258 годам у Наўгародскім 1-м летапісе «Придоша Литва с Полочаны к Смоленьску и взяша Воищину на щит». Напэўна, пасля гэтага як умацаванне не аднаўлялася, цяпер на яго месцы гарадзішча Царковішча за 0,7-0,8 км ад вёскі.

Летапісную Вайшчыну атаясняюць з гарадзішчам Царковішча ўсе даследчыкі з XIX ст. Паводле археалагічных даследаванняў, у сярэдзіне XIII ст. Вайшчына была феадальнай сядзібай.

Зноскі

  • Седов В. В. Первые результаты археологического изучения древнерусской деревни Смоленской земли // Материалы по изучению Смоленской области. Вып. 2. -- Смоленск, 1957. -- С. 303-310.