Вестэрос
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вестэрас)
Горад | |
Вестэрос | |
---|---|
шведск.: Västerås[1] | |
59°37′02″ пн. ш. 16°32′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Лен | Вестманланд |
Гісторыя і геаграфія | |
Ранейшыя назвы | да 1271 — Арос |
Плошча | 55,61 км² |
Вышыня цэнтра | 17 ± 1 м |
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 |
Насельніцтва | |
Насельніцтва |
|
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
Тэлефонны код | 021 |
Паштовы індэкс | 72X XX |
vasteras.se (шведск.) | |
Паказаць/схаваць карты | |
Вестэро́с (шведск.: Västerås) — горад у Швецыі, адміністрацыйны цэнтр лена Вестманланд.
Размешчаны на возера Меларэн ў вусці ракі Свартон. Насельніцтва — 134 тыс. жыхароў.
Да 1271 года называўся Арас («вусце ракі»), пасля быў перайменаваны ў Вэстра Арас (Заходні Арас), а пазней у Вестэрос.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Горад з’яўляецца індустрыяльным цэнтрам вобласці. Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы: ABB, Bombardier, Westinghouse Atom, Peab, ICA Handlarnas.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сабор (13, 15 ст.)
- Замак (14, 16 ст., перабудаваны)
- Сярэдневяковыя дамы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Маркус Оскарсан, алімпійскі чэмпіён (2004) у веславанні на байдарцы-двойцы
- Стэфан Эрыксан, першы Пасол Каралеўства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь
- Сафія Альбум, шведская мастачка, фатограф, пісьменніца, удзельніца фемінісцкага руху
- Герда Альм, шведская мастачка, якая працавала ў ЗША.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).