Альберт Віюк-Каяловіч
| Альберт Віюк-Каяловіч | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1609[1][2][…] | 
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 6 кастрычніка 1677[3] | 
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, гісторык, багаслоў | 
Альберт (Войцех) Каяловіч (Віюк-Каяловіч) (1609, Ковенскі павет — 6 кастрычніка 1677) — вялікалітоўскі пісьменнік, палеміст, гісторык. Доктар тэалогіі (1645).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1627 уступіў у ордэн езуітаў. У 1628—1632 вучыўся ў Віленскім і Нясвіжскім калегіумах, а ў 1634—1638 — на тэалагічным факультэце ў Віленскай акадэміі, дзе ў 1645 атрымаў ступень доктара тэалогіі і да 1658 выкладаў тут схаластычную тэалогію. У 1654—1655 рэктар акадэміі, у 1662—1666 прэпазыт (настаяцель) дома манахаў у Вільні.

Палемічныя творы А. Каяловіча накіраваныя супраць кальвіністаў. Ён аўтар багаслоўскіх трактатаў, біяграфіяў езуітаў, твораў па гісторыі. Галоўныя з іх: «Гісторыя Літвы», першая частка якой выдадзена ў Гданьску ў 1650, другая — у Антверпене ў 1669 на лацінскай мове; «Летапіс Радзівілаў», выйшаў у Вільні ў 1653 на лацінскай мове. У працах А. Каяловіча шмат звестак пра Мінск.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Swartz A. Albertas Vijūkas-Kojelavičius — 2007.
 - ↑ Albertas Vijūkas-Kojelavičius // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
 - ↑ https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/wijuk-wojciech-kojalowicz-h-kosciesza-odm
 
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
 - Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s.
 
- Нарадзіліся ў 1609 годзе
 - Нарадзіліся ў Літве
 - Памерлі 6 кастрычніка
 - Памерлі ў 1677 годзе
 - Памерлі ў Варшаве
 - Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
 - Выпускнікі Нясвіжскага езуіцкага калегіума
 - Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
 - Асобы
 - Пісьменнікі паводле алфавіта
 - Гісторыкі Вялікага Княства Літоўскага
 - Рэктары Віленскага ўніверсітэта
 - Езуіты
 - Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага