Вячаслаў Аляксандравіч Голік
| Поўнае імя | Вячаслаў Аляксандравіч Голік | |||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Нарадзіўся |
1 мая 1989[1] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||
| Рост | 186 см | |||||||||||||||||||||
| Вага | 76 кг | |||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Вячаслаў Голік (нар. 1 мая 1989, Магілёў) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў кар’еру ў магілёўскім «Савіце». Пасля таго, як «Савіт» спыніў існаванне, перайшоў у «Нафтан». Не здолеў замацавацца ў наваполацкім клубе і быў аддадзены ў арэнду мазырскай «Славіі», у якую перайшоў у пачатку 2012 года на сталай аснове. У сакавіку 2013 стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У жніўні 2013 года пакінуў мікашэвіцкі клуб, у другой палове 2013 года аднаўляўся пасля траўмы.
У красавіку 2014 года падпісаў кантракт з «Рэчыцай-2014»[2]. У рэчыцкім клубе здолеў замацавацца ў асноўным складзе, дапамог камандзе заняць высокае пятае месца ў Першай лізе 2014.
У студзені 2015 года быў на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры»[3], аднак у выніку пачаў сезон у складзе светлагорскага «Хіміка», дзе правёў пяць гадоў і быў адным з асноўных абаронцаў.
У студзені 2020 года па справе аб дагаварных матчах быў дыскваліфікаваны АБФФ на тры гады[4]. У ліпені 2020 года па выніках крымінальнай справы быў прысуджаны да 2 гадоў абмежавання волі[5].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2009 годзе гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Уладальнік Кубка Беларусі: 2009
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2007, 2011
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
|---|---|---|---|---|---|
| 2007 | Д2 | Савіт | 3 | 0 | |
| 2008 | Д1 | Савіт | 6 | 1 | |
| 2009 | Д1 | Нафтан | 1 | 0 | |
| 2010 | Д2 | Славія | 24 | 2 | |
| 2011 | Д2 | Славія | 4 | 1 | |
| 2012 | Д1 | Славія | 8 | 0 | |
| 2013 (1) | Д2 | Граніт | 4 | 0 | |
| 2014 | Д2 | Рэчыца-2014 | 24 | 1 | |
| 2015 | Д2 | Хімік | 26 | 2 | |
| 2016 | Д2 | Хімік | 22 | 2 | |
| 2017 | Д2 | Хімік | 27 | 1 | |
| 2018 | Д2 | Хімік | 22 | 1 | |
| 2019 | Д2 | Хімік | 18 | 0 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Vyacheslav Golik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Медведев, Кабельский и три новичка подписали контракты с «Речицей 2014» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Тупчий и еще восемь футболистов находятся на просмотре в «Днепре» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Сучков и Белявский - персоны нон-грата, еще 14 игроков дисквалифицированы. АБФФ наказала за "договорняки" (руск.). football.by (16 студзеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.
- ↑ Оглашены приговоры участникам дела о договорных матчах. Алексея Козлова взяли под стражу в зале суда (руск.). football.by (13 ліпеня 2020). Праверана 17 красавіка 2024.