Перайсьці да зьместу

Грынўіч (Лёндан)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Грынўіч»)
Грынўіч (Лёндан)
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Грынўіч (па-ангельску: Greenwich) — «марская брама» Лёндану, гістарычныя прадмесьці, а цяпер — бора (адміністрацыйны раён) Лёндану на паўднёвым усходзе брытанскай сталіцы, на правым беразе Тэмзы, здаўна цесна зьвязаны з Брытанскім флётам.

Грынўіч знакаміты тым, што зьяўляецца нулявым пунктам адліку даўгаты і гадзінных паясоў зямнога шару. Нулявы мэрыдыян гістарычна зьвязаны з Грынўіцкай абсэрваторыяй.

Тапонім Grenewic, або Grenevic мае саксонскае паходжаньне, і літаральна значыць «зялёная вёска».

У 1997 годзе набярэжная частка Грынўіча ў складзе Грынўіцкага шпіталю і Грынўіцкага парку з Кўінс-гаўс увайшла ў сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.