Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Сябры рады і настаўніцы Польскага таварыства «Асьвета» ў Менску
Сябры рады і настаўніцы Польскага таварыства «Асьвета» ў Менску

Польскае таварыства «Асьвета» ў Менску (па-польску: Polskie Towarzystwo „Oświata” w Mińsku) — грамадзкая арганізацыя, якая была заснавана ў 1905 годзе і дзейнічала ў Менску і на тэрыторыі Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Да 1907 году таварыства дзейнічала ў кансьпірацыі, у 1907—1909 гадах — легальна, пазьней — зноў у кансьпірацыі (верагодна, аж да 1917 году). Вызначальная роля ў стварэньні і фінансаваньні таварыства належала сябрам самай уплывовай у канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя грамадзкай арганізацыі Менскай губэрні — Менскаму таварыству сельскай гаспадаркі, якое згрупоўвала ў сваіх шэрагах, галоўным чынам, прадстаўнікоў карэннага каталіцкага і польскамоўнага дваранства губэрні. У дзейнасьці і разьвіцьці таварыства значную ролю адыгрывалі і жанчыны, што былі блізкімі сваячкамі сябрам МТСГ.

Задачай «Асьветы» было выхаваньне жыхароў Менскай губэрні (асабліва дзяцей) у духу «польскасьці» — галоўным чынам праз арганізацыю і падтрымку прыватнай польскамоўнай і рэлігійнай (каталіцкай) адукацыі. Таварыства ўхілялася ад палітызацыі сваёй дзейнасьці, афіцыйна дэкляруючы толькі асьветніцка-культурныя мэты, але само распаўсюджаньне польскай мовы і падтрымка каталіцызму выклікалі нэгатыўную рэакцыю і перасьлед з боку афіцыйнай расейскай улады, бо ўваходзілі ў супярэчаньне зь неафіцыйнай (пасьля ўвядзеньня ў 1905 годзе законаў аб верацярпімасьці і свабоды друку на роднай мове) палітыкай ураду па русіфікацыі Заходняга краю Расейскай імпэрыі. Гэта стала галоўнай нагодай самаскасаваньня таварыства ў 1909 годзе і пераходу яго на нелегальныя ўмовы работы.
(артыкул цалкам…)

Галаўня сядзіба БМР
Галаўня сядзіба БМР

Банк міжнародных разьлікаў — міждзяржаўны банк, заснаваны ў траўні 1930 году ў Базэлі.

Маёмасьць і сродкі банку незалежна ад разьмяшчэньня і ўстановы ўтрыманьня не падлягаюць захопу, арышту і замарозцы, як і давераныя яму ўклады. На 2023 год яго пайшчыкамі былі 63 галоўныя банкі краінаў, на якія прыпадала каля 95 % сусьветнага сукупнага ўнутранага прадукту. Улучаў Інстытут фінансавай устойлівасьці, 2 прадстаўніцтвы ў Ганконгу і Мэхіка, а таксама 6 асяродкаў новаўвядзеньняў у Ганконгу, Нью-Ёрку і 4 у краінах Эўропы: Цюрыху, Франкфурце-на-Майне, Лёндане і Стакгольме. На 31 сакавіка 2023 году БМР меў сродкі на 350 млрд спэцыяльных правоў запазычаньня ў Міжнародным валютным фондзе. Абавязкі на 308 млрд СПЗ складаліся з валютных укладаў галоўных банкаў.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Краіны Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі
Краіны Асацыяцыі дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі

8 жніўня:

  • 1655Трынаццацігадовая вайна: захоп маскоўскім войскам Вільні
  • 1918Першая сусьветная вайна: Ам’енская апэрацыя, буйны наступ саюзных войскаў супраць сілаў Нямеччыны
  • 1945Другая сусьветная вайна: СССР аб’явіў вайну Японіі
  • 1949Бутан набыў незалежнасьць
  • 1967 — заснаваная Асацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй Азіі (на выяве)
  • 1988 — пачатак маштабных антыўрадавых пратэстаў у М’янме, якія паводле даты атрымалі назву Пратэсты 8888
  • 2008 — пачатак баявых дзеяў у Паўднёвай Асэтыі
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сакавіка)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.