Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы
Добрыя артыкулы — якасныя артыкулы, якія пакуль не дасягаюць сваёй якасьцю абраных, ці ўвогуле, патэнцыйна ня могуць быць абранымі.
Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі добрых артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу. Цяпер у Вікіпэдыі беларускай мовай (клясычным правапісам) 163 добрых артыкула з агульнай колькасьці 89 688 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 550 артыкулаў — добры. Глядзіце таксама сьпіс добрых артыкулаў з датамі абраньня. Усе добрыя артыкулы пазначаюцца выявай сіняй зоркі ( Існуюць таксама Абраныя артыкулы — найвышэйшы ўзровень якасьці артыкулаў. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
![]() |
Цяперашні добры артыкул
[рэдагаваць крыніцу]Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця — міжурадавы банк, заснаваны ў красавіку 1991 году ў Лёндане.
Мэтай банку было спрыяньне пераходу да адчыненай рынкавай гаспадаркі і прасоўваньне прыватнага і прадпрымальніцкага пачынаньня ў краінах Сярэдняй і Ўсходняй Эўропы, прыхільных шматпартыйнаму народаўладзьдзю і плюралізму. Дадзеная мэта магла таксама ажыцьцяўляцца ў Манголіі і краінах на поўдні і ўсходзе Міжземнага мора. ЭБРР меў дапамагаць краінам-пазычальніцам у ажыцьцяўленьні структурных і галіновых гаспадарчых пераўтварэньнях, улучна з дэманапалізаваньнем, дэцэнтралізаваньнем і прыватызаваньнем, каб дапамагчы іх гаспадаркам у поўным залучэньні ў міжнародную гаспадарку.
(артыкул цалкам…)