Галоўная старонка
Выгляд
Вітаем у Вікіпедыі,
свабоднай энцыклапедыі,
правіць якую можа кожны і кожная.
7 чэрвеня 2025 года
254 182 артыкулы на беларускай мове
Парталы
Артыкул дня

Дзмітрый Іванавіч Вішнявецкі (каля 1517—1564 або 1563, Канстанцінопаль) — вялікалітоўскі праваслаўны магнат з Валыні. Уладальнік вялікіх маёнткаў у Крамянецкім павеце , у тым ліку радавой рэзідэнцыі у Вішняўцы. З 1547 года — дзяржаўца ванячыцкі.
З княжацкага роду Вішнявецкіх. Адзін з кіраўнікоў барацьбы запарожскіх казакоў з крымскімі татарамі, туркамі і малдаўскімі гаспадарамі, бараніў паўднёвыя межы Вялікага Княства Літоўскага (далей…).
Ці ведаеце вы, што…
- Мас-спектраметрыя заснавана на вызначэнні масы часціц, што ўтвараюцца пры іанізацыі малекул.
- Для рыб атрада гімнотападобных характэрна наяўнасць электрычных органаў.
- У XIX стагоддзі выявілася, што аксіёма Архімеда выконваецца не заўсёды.
- Адным з самых вядомых выпадкаў літаратурнай інквізіцыі стала пакаранне нашчадкаў і цела кітайскага паэта.
- Гарадскія ўлады Сан-Францыска аплачвалі жыллё для самаабвешчанага імператара Злучаных Штатаў.
- Першым эстонскім нацыянальным балетам стаў «Дамавік».
- У фантастычным фільме «Назад у будучыню» пад машыну часу быў мадыфікаваны аўтамабіль.
Актуальныя падзеі
- Прэзідэнтам Польшчы абраны Караль Наўроцкі. (2 чэрвеня)
- «Пары Сен-Жэрмен» атрымаў самую буйную перамогу ў гісторыі фіналаў Лігі чэмпіёнаў УЕФА. (31 мая)
- Зборная ЗША выйграла чэмпіянат свету па хакеі з шайбай. (25 мая)
- Гродзенскі «Нёман» перамог у фінальным матчы за Кубак Беларусі па футболе. (24 мая)
- Завяршыўся Канскі кінафестываль, Залатую пальмавую галіну атрымаў фільм «Чыстая выпадковасць» рэжысёра Джафара Панахі. (24 мая)
Дзень у гісторыі
- 1340: Заснаваны горад Ротэрдам.
- 1424: Дзве фракцыі гусітаў сышліся ў бітве ля горада Мацешаў, чашнікі пацярпелі паражэнне ад табарытаў.
- 1494: Складзены Тардэсільяскі дагавор паміж Іспаніяй і Партугаліяй аб падзеле сфер уплыву ў свеце.
- 1793: У выніку страшэннага землетрасення зруйнаваны горад Порт-Роял на Ямайцы.
- 1848: Нарадзіўся Поль Гаген, французскі мастак.
- 1927: У Варшаве супрацоўнікам «Беларускага слова» Барысам Кавердам забіты савецкі пасол Пётр Войкаў.
- 1958: Пачалося будаўніцтва горада Наваполацка.
- 2011: Акцыя «Стоп бензін!» у Мінску, пачатак масавых пратэстаў у Беларусі.
Вікістужка
- 8 мая 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Славацкую па колькасці артыкулаў і заняла 44-е месца.
- 3 лютага 2025 — Беларуская Вікіпедыя абышла Эстонскую па колькасці артыкулаў і заняла 45-е месца.
- 18 студзеня 2025 — Створаны 250 000-ы артыкул, падрыхтаваны прэс-рэліз з гэтай нагоды.