Караль Наўроцкі
Караль Наўроцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Karol Nawrocki | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Paweł Machcewicz[d] | ||||||
Пераемнік | Grzegorz Berendt[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Jarosław Szarek[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анджэй Дуда | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 сакавіка 1983[1] (42 гады) |
||||||
Імя пры нараджэнні | польск.: Karol Tadeusz Nawrocki[2] | ||||||
Жонка | Marta Nawrocka[d] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Караль Тадэвуш Наўроцкі (польск.: Karol Tadeusz Nawrocki; нар. 3 сакавіка 1983[1], Гданьск[1]) — польскі гісторык[3]. Прэзідэнт Польшчы з 2025 года. Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП). У 2017—2021 гадах дырэктар Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску[4][5].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў гістарычны факультэт Гданьскага ўніверсітэта, дзе ў 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2023 годзе скончыў аспірантуру Гданьскага тэхналагічнага ўніверсітэта — International MBA in Strategy, Programme and Project Management. У 2009—2017 гадах працаваў у Інстытуце нацыянальнай памяці, у 2013—2017 — узначальваў Аддзяленне народнай адукацыі ў Гданьску ІНП. У 2011—2017 гадах кіраваў Сядлецкім раённым саветам у Гданьску.
У 2017 годзе прызначаны дырэктарам Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску, займаў пасаду да 2021 года, калі вярнуўся ў Інстытут нацыянальнай памяці і ў чэрвені 2021 года стаў яго віцэ-прэзідэнтам. У ліпені 2021 года заняў пасаду новага кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці пасля абрання Соймам і зацвярджэння Сенатам Рэспублікі Польшча.
У лютым 2024 года ўключаны ў спіс асоб расшукваных Расійскай Федэрацыяй па крымінальнай справе за дзейнасць па дэмантажы помнікаў Чырвонай Арміі ў Польшчы[6].
24 лістапада 2024 года абвешчаны і падтрыманы партыяй «Права і Справядлівасць» незалежным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Польшчы. Выйграў выбары ў другім туры 2 чэрвеня 2025 года з вынікам 50,89 % галасоў[7].
Акадэмічная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар або суаўтар некалькіх кніг і шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па тэме антыкамуністычнай апазіцыі, арганізаванай злачыннасці ў ПНР і гісторыі спорту.
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Рычард працаваў токарам, а падчас Польскай Народнай Рэпублікі ўдзельнічаў у апазіцыйнай дзейнасці і быў сябрам «Салідарнасці». Маці Эльжбета працавала пераплётчыцай[8]. Сястра Ніна працуе ў сферы грамадскага харчавання[9]. Жонка Марта Наўроцкая працуе ў Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі. Мае двух дзяцей: сына Антона і дачку Катажыну. Таксама выхоўвае сына Даніэля — сына сваёй жонкі ад першага шлюбу[9][10][11].
З’яўляецца балельшчыкам Лехіі Гданьск[12]. Мае дазвол на зброю для асабістай абароны[13].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Бронзавы Крыж Заслугі (2019).
- Срэбны Крыж Заслугі (2021).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Karol Nawrocki // https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/662786
- ↑ https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Nawrocki-Karol-Tadeusz;9395361.html
- ↑ Remembrance, Institute of National. Karol Nawrocki, Ph.D. (польск.). Institute of National Remembrance. Праверана 17 лютага 2024.
- ↑ Karol Nawrocki, PhD, reappointed as director of the Museum of the Second World War in Gdańsk | Drupal (англ.). muzeum1939.pl. Праверана 17 лютага 2024.
- ↑ hmong.wiki. Музей Второй мировой войны (руск.)(недаступная спасылка). hmong.ru. Праверана 17 лютага 2024.
- ↑ МВД РФ объявил в розыск мэра польского города Валбжих по уголовной статье . TACC. Праверана 17 лютага 2024.
- ↑ Prezydent Karol Nawrocki. PKW opublikowała kompletne wyniki wyborów (польск.). Rzeczpospolita (2 чэрвеня 2025).
- ↑ NAWROCKI KAROL TADEUSZ, prezes Instytutu Pamięci Narodowej – Encyklopedia Gdańska . gdansk.gedanopedia.pl. Праверана 2 чэрвеня 2025.
- ↑ а б Ojciec - Ryszard, mama - Elżbieta, poznajcie dom rodzinny Karola Nawrockiego | Viva.pl(нявызн.). viva.pl. Праверана 2 чэрвеня 2025.
- ↑ Marta Nawrocka: wiek, dzieci, KAS. Kim jest żona Karola Nawrockiego? - Wiadomości Radio ZET (польск.). wiadomosci.radiozet.pl (25 лістапада 2024). Праверана 2 чэрвеня 2025.
- ↑ Piotr Głuchowski. Jeśli gość hotelowy potrzebował kobiety, starczyło dać znać Nawrockiemu - mówi dawny kolega prezesa IPN, kandydata PiS na prezydenta (польск.). wyborcza.pl (21 лістапада 2024). Праверана 2 чэрвеня 2025.
- ↑ Nawrocki jest za Lechią Gdańsk. Trzaskowski zdradził, komu on kibicuje (польск.). dziennik.pl (3 снежня 2024). Праверана 2 чэрвеня 2025.
- ↑ Nawrocki: mam dostęp do broni (польск.). tvn24.pl (22 мая 2025). Праверана 2 чэрвеня 2025.