Гедройцы (мястэчка)
Мястэчка | |||
Гедройцы | |||
---|---|---|---|
літ.: Giedraičiai | |||
|
|||
55°04′40″ пн. ш. 25°15′30″ у. д.HGЯO | |||
Краіна |
![]() |
||
Павет | Уцянскі | ||
Раён | Маляцкі | ||
Сянюнія | Гедройцкая | ||
Гісторыя і геаграфія | |||
Вышыня цэнтра | 131 м | ||
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
Насельніцтва | |||
Насельніцтва |
|
||
Паказаць/схаваць карты | |||
Гедройцы[1] або Гедройці[2], таксама Гіедра́йчэй[3] (літ.: Giedraičiai) — мястэчка ў Маляцкім раёне Уцянскага павета Літвы. Цэнтр Гедройцкай сянюніі. Размешчана на беразе возера Кемент (Гейдроцы), за 21 км на паўднёвы захад ад Малятаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню Гедройцы (ням.: Gedereiten) згадваюцца ў крыжацкай хроніцы 1338 года. У 1373 і 1375 гадах вёску спусташалі крыжакі. У 1385 годзе яна ўвайшла ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1445 годзе ў Гедройцах быў пабудаваны касцёл, фундаваны ксяндзом Юзафам Гедройцем. Пад 1514 годзе яны ўпамінаюцца як мястэчка.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Гедройцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні.
У часы паўстання 1863—1864 гадоў у ваколіцах Гедройцаў адбылася адна з найбуйнейшых бітваў з расійскімі войскамі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]У 1918 годзе абвешчаны часткай Літвы. У снежні 1920 года ў ваколіцах Гедройцаў адбыліся баі паміж літоўскім і польскім войскамі. Пасля мястэчка было ў нейтральнай зоне паміж Літвой і Польшчай, але потым увайшло ў склад Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: ~1881 год — 297 чал. (148 муж. і 149 жан.)[4]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 684 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Святога Барталамея (1812)
- Могілкі старыя каталіцкія
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Міхал Гедройц (каля 1420—1485) — каталіцкі манах, па смерці зваўся блаславёным.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 34.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 16.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. S. 546.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Спірыдонаў. Беларусь у канцы XVII ст. (карта) // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 16—17. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Giedrojcie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 546.
- Giedrojcie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo (польск.). — Warszawa, 1900. — S. 493.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гедройцы (мястэчка)
- Гедройцы (мястэчка) на сайце Radzima.org