Георгій Рафаілавіч Маляўскі
| Георгій Рафаілавіч Маляўскі | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1946 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 жніўня 2024 (77 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр |
| Тэатр | |
| Узнагароды | |
Георгій Рафаілавіч Маля́ўскі (16 кастрычніка 1946, Мінск — 31 жніўня 2024) — беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1990).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1970 годзе акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (курс народнай артысткі РСФСР В. П. Рэдліх)[1]. Працаваў у Магілёўскім абласным тэатры драмы і камедыі ў Бабруйску. З 1971 года ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы[2].
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Георгій Маляўскі разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольніўся ў знак пратэсту[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Характарны акцёр. Карыстаючыся вострым сцэнічным малюнкам, захоўвае рысы рэальнага праўдападабенства вобразаў, нават створаных у гратэскава-камедыйным плане. Сярод роляў: паштмайстар Шлекін («Рэвізор» М. Гогаля), Антоніо («Бура» У. Шэкспіра), Ферчайлд («Што той салдат, што гэты» Б. Брэхта), Клеонт («Тарцюф» Мальера), Бургамістр («Дракон» Я. Шварца), цесць Худзякова («Характары» паводле В. Шукшына), Ксяндзоў («Апошні шанц» В. Быкава), Малюцін («Апошні журавель» А. Дударава, А. Жука), Старо («Пакуль не сцямнела» У. Дазорцава), іван («Там і тут» Д. Кавачэвіча), Папскі нунцый («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Міхалка («Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх, М. Чарота), доктар Магнуш («Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж. К. Кар’ера)[2], Радзівіл Чорны («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава), Падкаморы («Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча), Архімандрыт («Дзве душы» М. Гарэцкага), Канстанцін Сяргеевіч («Каханне як мілітарызм» П. Гладзіліна), Морыс Ходжэр («Юбілей ювеліра» Н. Мак-Оліф)[1].
З найбольш значных роляў: А. А. («Эмігранты» С. Мрожака), Ян Дабровіч («Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча)[2].
Зноскі
- ↑ а б Георгій Маляўскі на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
- ↑ а б в В. А. Грыбайла. Маляўскі Георгій Рафаілавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
- ↑ Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
- ↑ Умер актер Георгий Малявский (руск.). Зеркало (31 жніўня 2024). Праверана 16 лістапада 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. А. Грыбайла. Маляўскі Георгій Рафаілавіч // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Маляўскі на сайце Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 16 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 31 жніўня
- Памерлі ў 2024 годзе
- Выпускнікі тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Постаці Магілёўскага абласнага тэатра драмы і камедыі імя Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Узнагароджаныя нагрудным знакам «За ўклад у развіццё культуры Беларусі»
- Асобы
- Акцёры тэатра Беларусі
- Акцёры СССР