Перайсці да зместу

Навуковая этыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Даследвальніцкая этыка)

Навуковая этыка або этыка даследванняў — раздзел прыкладной этыкі, які вывучае маральныя нормы і прынцыпы, якія рэгулююць навуковую дзейнасць і якіх павінны прытрымліваюцца навукоўцы і даследчыкі ў сваей дзейнасці, каб забяспечваюць функцыянаванне навукі як інстытуцыі[1]. Навуковая этыка ахоплівае пытанні сумленнасці ў даследаваннях, адказнасці за наступствы навуковых адкрыццяў, справядлівага прызнання ўкладу ўдзельнікаў праектаў, а таксама захавання нормаў бяспекі і правоў чалавека[2].

Асноўнымі прынцыпамі навуковай этыкі з'яўляюцца:

  • Сумленнасць: абавязак прадстаўляць дакладныя эксперыментальныя дадзеныя, пазбягаць фальсіфікацый, фабрыкацый і плагіяту.
  • Аб'ектыўнасць: імкненне да незалежнасці ад асабістых, палітычных ці камерцыйных інтарэсаў.
  • Адкрытасць: гатоўнасць дзяліцца вынікамі даследаванняў з навуковай супольнасцю для праверкі і паўтарэння[3]
  • Адказнасць: улік магчымых наступстваў вынікаў даследванняў для грамадства, навакольнага асяроддзя і будучых пакаленняў.
  • Справядлівасць: прызнанне ўкладу ўсіх удзельнікаў навуковай працы, захаванне аўтарскіх правоў і павага да інтэлектуальнай ўласнасці[4]

Навуковая этыка таксама рэгулюе пытанні ўзаемадзеяння з удзельнікамі эксперыментаў (асабліва ў біямедыцынскіх даследаваннях), атрымання інфармаванай згоды на даследванні, захаванне канфідэнцыйнасці дадзеных і мінімізацыі рызык. Асобная ўвага надаецца этычным аспектам у такіх галінах, як генная інжынерыя, штучны інтэлект і нанатэхналогіі, там дзе хуткае развіцце патрабуе хуткай аддаптацыі этычных стандартаў да новых практычных выклікаў. Развіццё навуковай этыкі звязана з працай спецыялізаваных камітэтаў па навуковай этыцы, міжнародных арганізацый (напрыклад, ЮНЕСКА) і ўкараненнем адмысловых этычных кодэксаў у навуковых ўстановах. Навуковая этыка можа разглядацца а ў адносінах да суб'ектаў (навукоўцаў, выкладчыкаў, настаўнікаў, даследчыкаў), арганізацый (навуковая супольнасць, даследчы інстытут, універсітэт), метадаў даследавання або зацікаўленых бакоў (бізнэс, грамадства, улады).

  1. Heather Douglas The Moral Terrain of Science(англ.) // Erkenntnis. — 2014-06-01. — В. 5. — Т. 79. — С. 961–979. — ISSN 1572-8420. — DOI:10.1007/s10670-013-9538-0
  2. Caroline Whitbeck. Ethics in Engineering Practice and Research. — 2. — Cambridge: Cambridge University Press, 2011. — ISBN 978-0-521-89797-6.
  3. Heidi Laine Open science and codes of conduct on research integrity(англ.) // Informaatiotutkimus. — 2018-12-30. — В. 4. — Т. 37. — ISSN 1797-9129. — DOI:10.23978/inf.77414
  4. Dr Yatendra Kumar Singh, Bipin Dubey. Introduction of Research Methods and Publication Ethics. — Friends Publications (India), 2021-06-28. — 218 с.