Дзмітрый Леанідавіч Мірончык
Выгляд
(Пасля перасылкі з Дзмітрый Мірончык)
| Дзмітрый Леанідавіч Мірончык | |
|---|---|
| Нараджэнне |
22 ліпеня 1976 (49 гадоў) |
| Адукацыя |
|
Дзмітрый Леанідавіч Мірончык (1976, Беразіно) — беларускі дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Беразіне. У 1998 годзе скончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Працуе ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі з 1998 года. З 2001 да 2005 працаваў у пасольстве Беларусі ў Германіі, а ад 2008 да 2013 быў дарадцам па гандлёва-эканамічных пытаннях у пасольстве ў Італіі. Ад лютага 2014 чатыры гады працаваў прэс-сакратаром МЗС.
22 мая 2018 назначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Швецыя[1].
31 жніўня 2018 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Нарвегія па сумяшчальніцтве[2].
Займаў гэтыя пасады да 11 сакавіка 2024 года[3].
Зноскі
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў | Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. president.gov.by. Праверана 9 лістапада 2024.
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў (бел.). Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 01.09.2018.
- ↑ УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 11 марта 2024 г. № 88
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Посол Республики Беларусь (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2018. Праверана 02.09.2018.