Дубічы Цэркеўнэ
| Вёска | |
| Дубічы Цэркеўнэ | |
|---|---|
| польск.: Dubicze Cerkiewne | |
| 52°38′57″ пн. ш. 23°26′33″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Ваяводства | Падляскае |
| Павет | Гайнаўскі |
| Гміна | Дубічы Цэркеўнэ |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Першая згадка | 1568 |
| Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 270 чалавек (2006) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 17-204 |
| Іншае | |
| 0027915 | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Дубі́чы Цэрке́ўнэ[1] (польск.: Dubicze Cerkiewne), традыцыйная беларуская назва Ду́бічы Царко́ўныя — вёска ва ўсходняй Польшчы, цэнтр гміны ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводства. Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вёска ўпершыню ўспамінаецца ў 1568 годзе, калі кароль Жыгімонт Аўгуст перадаў падкамораму дарагіцкаму Станіславу Хандынскаму воласць кляшчэльскую — 6 вёсак, якія раней прыналежалі бельскаму староству. Вёска Дубічы Царкоўныя размяшчалася на ўсход ад сённяшняга месца ва ўрочышчы Бахматы, на гасцінцы з Бельску ў Камянец. У XVII ст. вёска пасля вялікага пажару была перанесеная ў новае месца. У ліпені 1944 г. падчас савецка-нямецкіх баёў Дубічы былі цалкам спаленыя. Прыхадская Пакроўская царква была адбудаваная толькі ў 1948 г., а ў 1954 г. была створаная гміна Дубічы Цэркеўнэ.
Рэлігійнае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Вёска заселеная галоўным чынам праваслаўнымі. Сярод іншых веравызнанняў сустракаюцца тут баптысты, пяцідзясятнікі і толькі невялікая колькасць каталікоў.
-
Пакроўская царква (1948)
-
Дом малітвы пяцідзясятнікаў
Выбітныя землякі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Краскоўскі (1880—1955) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст, педагог
- Ян Чыквін (1940–2022) — беларускі паэт, які жыве ў Польшчы, рэдактар часопісу «Тэрмапілы»
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
- ↑ Прыклады аўдыязапісаў гаворкі вёскі. (польск.) (24 лютага 2014).(недаступная спасылка)