Перайсці да зместу

Землетрасенне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Землятрус)
Эпіцэнтры землетрасенняў (1963—1998)
Наступствы катастрафічнага землетрасення ў Сан-Францыска, ЗША у 1906 годзе.

Землетрасенне, землятрус — падземныя штуршкі і ваганні зямной паверхні, якія ўзнікаюць у выніку раптоўных, амаль імгненных разрываў і змяшчэнняў мас горных пародаў у зямной кары і ў верхняй частцы мантыі Зямлі.

Месца ўзнікнення штуршкоў, ачаг землетрасення, звычайна знаходзіцца на глыбіні ад 5—10 да 500—600 км. Энергія землетрасення вызначаецца ў магнітудах. Уздзеянне на зямную паверхню, сіла землетрасення, вызначаецца ў балах.

На зямной паверхні землетрасенні распаўсюджаныя нераўнамерна. Часцей за ўсё яны назіраюцца ў глыбакаводных жолабах, на ціхаакіянскіх астравах і ўзбярэжжы, у Альпійска-Гімалайскім горным поясе Еўразіі, у месцах глыбокіх упадзін сушы (возера Байкал, вобласць Усходне-Афрыканскіх азёраў).

Назіранні за землетрасеннямі вядуць сейсмічныя станцыі, вывучаюцца землетрасенні ў сейсмалогіі.

Працэсы, якія адбываюцца пры моцных землятрусах

[правіць | правіць зыходнік]
Распаўсюджванне хваляў цунамі на Ціхім акіяне (2011).

Землятрус пачынаецца з разрыву і перамяшчэння горных парод у глыбіні Зямлі. Гэта месца называецца ачагом або гіпацэнтрам. Глыбіня яго звычайна бывае не большай за 100 км, але часам даходзіць і да 700 км. Па глыбіні ачага адрозніваюць нармальныя (70-80 км), прамежкавыя (80-300 км) і глыбокія землятрусы (больш за 300 км)[1].

Некаторыя вядомыя і значныя ў гісторыі чалавецтва землетрасенні:

Зноскі

  1. Геологический словарь. — М.: Недра, 1973. (руск.)