Канфедэрацыя (Рэч Паспалітая)
Канфедэрацыя ў Рэчы Паспалітай — палітычны саюз пераважна шляхты для дасягнення пэўных палітычных мэт у выпадку парушэння яе правоў дзяржавай або для пераадолення крызісаў.[1][2]
Канфедэрацыі ствараліся як для падтрымкі караля і дзяржаўнай палітыкі, так і для супрацьстаяння яму і дзяржаўным ураднікам (рокаш), што легальна дазвалялася шляхце Рэчы Паспалітай паводле «Генрыкавых артыкулаў». Канфедэрацыі стваралі свае ўласныя органы ўлады (маршалак, генеральнае кола, суды) якія дзейнічалі незалежна ад дзяржаўных уступаючы з імі ў кантакт праз камісараў і паслоў. У адрозненні ад соймаў, дзе часта дзейнічала права аднагалосся, на пасяджэннях канфедэрацый рашэнне прымалася большасцю галасоў. Таму формы канфедэрацыі прымалі напрыклад элекцыйныя соймы і Чатырахгадовы сойм.
Першай канфедэрацыяй шляхты ВКЛ з палітычнымі патрабаваннямі лічыцца з’езд у вайсковым лагеры пад Віцебскам[3]. Потым пачаліся элекцыйныя з’езды 1573—1588 гадоў і Варшаўская канфедэрацыя ў справе абароны правоў рознаверцаў. Стала замацаваўся звычай вайсковых канфедэрацый у ВКЛ падчас вайны са Швецыяй ў Інфлянтах і з Масквой, калі дзяржава хранічна не магла разлічыцца за службу, а жаўнеры-шляхта займалі каралеўскія эканоміі і канфіскоўвалі падаткі ў кошт пагашэння запазычанасці[4].
Згодна з абрадам у выпадку парушэння правоў і дамовы з дзяржавай, або для пераадолення вострага крызісу, шляхта з’язджалася на кола. З моманту пачатку канфедэравання шляхта легальна выходзіла з падпарадкавання дзяржаўным ураднікам у тым ліку каралю і гетману. Такая практыка паралізавала войска і дзяржаўныя структуры Рэчы Паспалітай. Да гетманскіх артыкулаў 1609 года такі звязак лічыўся легальным. Дзейнічала правіла поўнага прадстаўніцтва — «нічога на нас без нас». Калі гэта былі жаўнеры, з’язджалася таварыства, ротмістры і прадстаўнікі рыцарства-шляхты, калі адбывалася выбары манарха або рокаш павінны былі з’ехацца ўся Рэч Паспалітая, то-бок прадстаўнікі большасці паветаў ВКЛ і Польскага каралеўства. Потым большасцю галасоў на Генеральным коле абіраўся маршалак і іншыя ўраднікі (палкоўнікі, суддзі). Выстаўляліся патрабаванні або прымаліся рашэнні якія запісваліся ў акт канфедэрацыі. Пад імі падпісваліся ўсе ўдзельнікі. Пасля чаго прысутныя на сходзе ў касцёле кляліся адно другому трымацца разам пакуль не дасягнуць мэты. Пасля няўдалай канфедэрацыі войска ВКЛ вясны 1604 года, якую намаганнямі Я. К. Хадкевіча здолелі разлучыць, а аднаму з яе правадыроў А. Лісоўскаму абвесціць інфамію, усе наступныя канфедэрацыі ад лета 1604 года спрабавалі трымацца разам, адмаўляліся браць грошы паасобку ротамі, або шляхта асобна ад пяхоты[5]. Да гарадзенскай канфедэрацыі інфлянцкага войска ВКЛ 1610 года ўпершыню далучыўся вялікі гетман літоўскі — Я. К. Хадкевіч.
Як падчас дзейнасці вайсковых канфедэрацый часта дапускаліся злоўжыванні, а каралі вяртаючы ўладу над войскам і шляхтай вымушаны быў іх дараваць, акт канфедэрацыі пасля дасягнення яе мэты спальваўся.[6]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Варшаўская канфедэрацыя (1573)
- Генеральная канфедэрацыя (1587)
- Віленская канфедэрацыя (1599)
- Канфедэрацыі войска інфлянцкага ВКЛ Менская, Берасцейская, Гарадзенская (1604—1608) і Інфлянцкія (1610—1614)
- Рокаш М. Зэбжыдоўскага — Я. Радзівіла (1605—1609)
- гарадзенская канфедэрацыя (1609—1610)
- канфедэрацыі з маскоўскіх войнаў Берасцейская, Гарадзенская, Сталічная (Львоўская), Смаленская (1610—1614)
- Львоўская канфедэрацыя (1622)
- Генеральная канфедэрацыя (1632)
- Генеральная канфедэрацыя (1648)
- Канфедэрацыя ў Вербалове (1655)
- Кейданская канфедэрацыя (1656)
- Свянцоны звяз (1661—1663)
- Братэрскі звяз (1661—1663)
- Рокаш Любамірскага (1665—1666)
- Генеральная канфедэрацыя (1668)
- Генеральная канфедэрацыя (1674)
- Генеральная канфедэрацыя (1696)
- Варшаўская канфедэрацыя (1704)
- Сандаміраская канфедэрацыя (1704)
- Тарнагродская канфедэрацыя (1715)
- Генеральная канфедэрацыя (1733)
- Канфедэрацыя генеральная Вялікага княства Літоўскага (1734)
- Канфедэрацыя Дзікоўская (1734)
- Канфедэрацыя генеральная Вялікага княства Літоўскага (1764)
- Слуцкая канфедэрацыя(1767)
- Таргавіцкая канфедэрацыя (1767)
- Радамская канфедэрацыя (1767)
- Барская канфедэрацыя (1768—1772)
- Таргавіцкая канфедэрацыя (1792—1793)
- Гарадзенская канфедэрацыя (1793)
- Генеральная канфедэрацыя Каралеўства Польскага (1812—1813)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Марыскін А. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 36-37. — 792 с..
- ↑ Доўнар, С. 122.
- ↑ Янушкевіч А. Вялікае княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558 −1670 гг. — Мінск, 2007 с. 291—292.
- ↑ Якубаў В. Канфедэрацыі войска ВКЛ як спосаб шляхецкай самаарганізацыі // Кангрэс даследчыкаў Беларусі. т.4, 2015. — С. 100—104.
- ↑ Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3. С.39 - 40, 65 -66, 156-157.
- ↑ Viktar Yakubau першыя канфедэрацыі.pdf.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Urwanowicz, J. Wojskowe «sejmiki» koła w wojsku Rzeczypospolitej XVI—XVIII wieku / J. Urwanowicz. — Białystok : Dział wydawnictw filii UW w Białymstoku, 1996. — 265 s.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2. С. 36-37.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3. С.39 — 40, 65 −66, 156—157
- Bardach J. Historia ustroju i prawa polskiego. Warszawa: LexisNexis, 2009, s. 129—130. ISBN 978-83-7620-192-4
- Доўнар Т. І. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. — Мн.: Амалфея, 2007. — 400 с. ISBN 978-985-441-621-2