Польскае Каралеўства (1385—1569)
| каралеўства, асабістая унія | |||||
| Каралеўства Ягелонаў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| польск.: Królestwo Polskie | |||||
|
|||||
| Гімн: Gaude Mater Polonia[d] | |||||
|
Польшча і Вялікае Княства Літоўскае. 1387 год |
|||||
|
1385 — 1569
|
|||||
| Сталіца | Кракаў | ||||
| Мова(ы) |
польская (гутарковая) лацінская (пісьмовая) |
||||
| Афіцыйная мова | польская | ||||
| Рэлігія | Каталіцтва | ||||
| Форма кіравання | манархія | ||||
| Дынастыя | Ягелоны | ||||
| Гісторыя | |||||
| • 14 жніўня 1385 | Крэўская унія | ||||
| • 1 ліпеня 1569 | Люблінская унія | ||||
Польскае Каралеўства (1385—1569), Каралеўства Ягелонаў, Каралеўства Ягайлавічаў — перыяд у гісторыі Польшчы ў часы ўладарання дынастыі Ягайлавічаў, які ахоплівае позняе Сярэднявечча і ранні Новы Час. Утварылася ў 1386 года пасля ўзыходжання на сталец Уладзіслава II Ягайлы, Вялікага князя Літоўскага.
Ад моманту Крэўскай уніі Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае і Польскае каралеўства мелі аднаго манарха, застаючыся пры гэтым дзвюма асобнымі дзяржавамі. Пасродкам гэтага супрацоўніцтва да сферы ўплываў Польшчы былі далучаныя вялізарныя літоўскія абшары, якія ўключалі ў сябе і землі Кіеўскай Русі. Польска-літоўская унія сталася гістарычна абумоўленай для насельнікаў Польшчы і Літвы, якія суіснавалі і супрацоўнічалі ў адным з найбуйнешых еврапейскіх палітычных фарміраванняў на наступныя чатыры стагоддзі.
У 1569 года дынастычны саюз паводле Люблінскай уніі быў пераўтвораны ў аб’яднаную дзяржаву — Рэч Паспалітую абодвух народаў. Неўзабаве спыніла існаванне і дынастыя Ягайлавічаў. У Вялікім Княстве яе ўладаранне доўжылася блізу 400 год (дынастыя Гедзіміна), у Польшчы — каля 200 год.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Польскае Каралеўства (1385—1569)