Калінінград
Горад | |||||
Калінінград | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Калининград | |||||
|
|||||
54°43′00″ пн. ш. 20°30′00″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Рэгіён | Калінінградская вобласць | ||||
Кіраўнік | Oleg Aminov[d] | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1255 | ||||
Ранейшыя назвы | Кёнігсберг | ||||
Вышыня цэнтра | 5 м | ||||
Водныя аб’екты | Прэголя | ||||
Часавы пояс | UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва |
|
||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | 4812 | ||||
Паштовы індэкс | 236000 | ||||
Аўтамабільны код | 39 | ||||
klgd.ru (руск.) (англ.) | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Калінінград, (да 1255 — Тванкста, да 1946 — Кёнігсберг, традыцыйная беларуская назва — Каралявец) — горад на захадзе Расіі, адміністрацыйны цэнтр Калінінградскай вобласці. З Калінінграда да Берліна 500 км, да Масквы - больш за 1200 км.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з "Хронікай Прускай зямлі" (1326), да зруйнавання крыжакамі на месцы цяперашняга горада было прускае паселішча Тванкста (у нямецкім напісанні Tuwangste або Twangste). У 1255 годзе крыжакі зруйнавалі Тванксту, пабудавалі замак і назвалі новае паселішча ў гонар чэшскага караля Атакара ІІ "Каралеўскай гарой" (ням. könig "кароль", berg "гара").
У "Хроніцы" адзначаецца, што назва тванксцкага паселішча пайшла ад назвы лесу, які тут быў. Гэта была дэльта ракі Прэголі (Прэйгары), тут сцякаліся два з яе рукавоў, месца было выгоднае з абарончага гледзішча. Назву звязваюць з літоўскім tvankstyti "запруджваць", tvanka "запруда, сыпаны вал", і мяркуюць, што вядомыя тут пазней і пры немцах пруды былі створаныя яшчэ прусамі з абарончымі мэтамі[2]. Поўны адпаведнік прускай назвы — былы літоўскі тапонім Tvankstė (у зусім іншай частцы ЛІтвы, пад Панявежам). Літаральным перакладам прускай Тванксты было б, такім чынам, "Запруддзе".
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1255 годзе крыжакамі Тэўтонскага ордэну. Горад стаў членам Ганзейскай лігі, з 1457 г. — галоўнай рэзідэнцыяй Тэўтонскага ордэну, з 1525 г. — мірской сталіцай Прускага герцагства. У розныя часы горад на непрацяглы час быў у складзе Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. Кёнігсберг быў важным адукацыйным цэнтрам дзякуючы ўніверсітэту Альбертына, заснаванаму ў 1544 князем Альбертам Прускім. У 1701 князь Фрыдрых III быў каранаваны ў якасці караля Фрыдрыха I.
Пасля Першай сусветнай вайны горад разам з усёй Усходняй Прусіяй быў адрэзаны ад асноўнай тэрыторыі Германіі «Польскім калідорам».
У 1944 г. Кёнігсберг моцна пацярпеў ад брытанскага авіябамбавання і за некалькі дзён згарэў. У красавіку 1945 г. горад быў захоплены савецкімі войскамі, рэшткі нямецкага насельніцтва выгнаныя. Кёнігсберг разам з усёй Усходняй Прусіяй заселены перасяленцамі з Расіі, Украіны і Беларусі (беларусы складаюць да 8% насельніцтва) і ўведзены ў склад РСФСР. У 1946 годзе перайменаваны ў Калінінград у гонар бальшавіка Міхаіла Калініна. За савецкім часам Калінінград быў важным стратэгічным апорным пунктам савецкага флоту на Балтыйскім моры і быў закрыты для наведвання замежнікамі.
Пасля распаду СССР у 1991 годзе, Калінінградская вобласць засталася расійскім эксклавам, аточаным Польшчай і незалежнай Літоўскай рэспублікай.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Калінінград — адзіны незамярзаючы расійскі порт на Балтыцы. У 1996 г. Калінінград быў абвешчаны асаблівай эканамічнай зонай. Цяпер тут вырабляецца кожны трэці расійскі тэлевізар, наладжаная зборка аўтамабіляў. Еўрапейская камісія мае адмысловы праект па падтрымцы рэгіёну і развіццю гандлю паміж Калінінградскай вобласцю і краінамі ЕС. Рэгіён дынамічна развіваецца, сукупны рэгіянальны прадукт расце тэмпамі, большымі, чым ува ўсіх іншых рэгіёнах Расіі і нават у суседніх краінах Еўропы.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Bodenwerder[d], Германія (2003)[18]
Guyuan[d], Кітай (2011)[19][18]
Баранавічы, Беларусь (2007)[18][20]
Беласток, Польшча (1994)[19][21][…]
Брэмергафен, Германія (1991)[19][18]
Брэст, Беларусь (12 верасня 2009)[19][18]
Вільня, Літва (2000)[19][18]
Гамбург, Германія (2005)[19][18]
Гданьск, Польшча (15 сакавіка 1993)[19][22][…]
Гдыня, Польшча (1997)[18]
Гомель, Беларусь (10 верасня 2010)[19][23][…]
Гродна, Беларусь (1994)[19][18]
Гронінген, Нідэрланды (1998)[19][18]
Далянь, Кітай (1997)[19][18]
Ерэван, Арменія (лістапад 2009)[19][18]
Забжэ, Польшча (1998)[19][24][…]
Зволле, Нідэрланды
Кальяры, Італія (2011)[19][18]
Калінінскі раён (Санкт-Пецярбург), Расія (2020)[18]
Катанія, Італія (2017)[18]
Клайпеда, Літва (1993)[25][18][…]
Корк, Ірландыя (1994)[19][18]
Коўна, Літва (2001)[19][26][…]
Краснаярск, Расія (2008)[19][27][…]
Кэнтшынскі павет, Польшча (2009)[19][18]
Кіль, Германія (18 чэрвеня 1992)[19][28][…]
Лодзь, Польшча (2002)[19][18]
Ліхтэнберг, Германія (2000)[19][18]
Мальмё, Швецыя (1994)[29][30][…]
Мехіка, Мексіка
Мюльгаўзен, Германія (2017)[18][31]
Мінск, Беларусь (1997)[19][18]
Норфалк, ЗША (1992)[19][18]
Одэнсэ, Данія (2000)[18]
Ольбарг, Данія (2000)[18]
Ольштын, Польшча (5 сакавіка 1993)[19][32][…]
Омск, Расія (1 ліпеня 2006)[19][33][…]
Панявеж, Літва (7 верасня 2002)[19][34][…]
Патры, Грэцыя (31 сакавіка 2015)[35][36]
Патсдам, Германія (1993)[19][18]
Рацібуж, Польшча (2002)[19][18]
Ростак, Германія (1991)[19][37][…]
Самара, Расія (1999)[19][18]
Саўтгемптан, Вялікабрытанія
Северадзвінск, Расія (2010)[19][38][…]
Торунь, Польшча (1995)[19][39][…]
Турку, Фінляндыя (2004)[19][18]
Фарлі, Італія (2006)[19][18]
Херсон, Украіна (2002)[19][18]
Цайц, Германія (11 верасня 2010)[19][18][…]
Шаўлі, Літва (2003)[19][18]
Шэрбур-Актэвіль, Францыя (1994)[19][18]
Эльблёнг, Польшча (1994)[19][18]
Яраслаўль, Расія (1995)[19][18]
камуна Бурлёв, Швецыя
камуна Кальмар, Швецыя (19 кастрычніка 2000)[19][40][…]
камуна Карлсхамн, Швецыя
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Тапаграфічныя карты
[правіць | правіць зыходнік]- [1] Калининград. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1984 год. Выданне 1988 г. (руск.)
- [2] Бартошице. Маштаб: 1 : 200 000. Стан мясцовасці на 1980-1984 год. Выданне 1987 г. (руск.)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.
- ↑ Petras Dusburgietis. Prūsijos žemės kronikа. Vilnius: Vaga, 1985.
- ↑ http://kaliningrad.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kaliningrad/resources/67d5be0041e7f6558d13cd2d59c15b71/Численность%20и%20размещение%20населения.xls
- ↑ а б в г Калининградская область. Оценка численности населения на 1 января 2007-2014 годов
- ↑ http://kaliningrad.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kaliningrad/resources/e9a049804e9f624b9e6e9f8e65563e6a/Итоги%20ВПН-2010_том1.xlsx
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктов — Росстат, 2013. — 528 с.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 года — М.: Росстат, 2017.
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — М.: Росстат, 2018.
- ↑ http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
- ↑ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ Итоги Всероссийской переписи населения 2020 года (по состоянию на 1 октября 2021 года)
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года — Росстат, 2023.
- ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года — Росстат, 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж https://www.klgd.ru/city/pasport_07052021.pdf
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав аг ад ае аё аж аз аі ак ал ам http://klgd.ru/city/twins
- ↑ https://baranovichy.by/goroda-pobratimi-ru
- ↑ http://www.bialystok.pl/pl/dla_mieszkancow/wschodzacy_bialystok/wspolpraca-zagraniczna.html
- ↑ https://www.gdansk.pl/urzad-miejski/kancelaria-prezydenta/miasta-partnerskie,a,1620
- ↑ http://gomel.gov.by/Economic/VneshneEconomic/GorodaPartnery/Kaliningrad.aspx
- ↑ https://www.um.zabrze.pl/mieszkancy/samorzad/miasta-partnerskie/kaliningrad
- ↑ https://web.archive.org/web/20180922171602/http://www.klgd.ru/city/twins/
- ↑ http://www.kaunas.lt/apie-kauna/miesto-partneriai/ Праверана 30 сакавіка 2019.
- ↑ http://www.admkrsk.ru/citytoday/foreign/cooperation/Pages/kaliningrad.aspx
- ↑ https://www.kiel.de/de/kiel_zukunft/kiel_international/Kaliningrad.php
- ↑ http://malmo.se/Kommun--politik/Sa-arbetar-vi-med.../Omvarld/Internationellt-arbete/Vanorter.html
- ↑ http://klgd.ru/city/twins/
- ↑ https://www.muehlhausen.de/rathaus-erkunden/partnerstaedte/kaliningrad-russland/
- ↑ https://www.olsztyn.eu/pl/o-olsztynie/tozsamosc-miasta/miasta-blizniacze/kaliningrad.html
- ↑ http://admomsk.ru/web/en/city/international/russian#kaliningrad
- ↑ http://www.panevezys.lt/lt/veiklos-sritys/uzsienio-rysiu-skyrius_1247/tarptautinis-bendradarbiavimas-220/miestai-partneriai.html
- ↑ https://www.patrasevents.gr/article/303087-i-lista-me-tis-23-adelfopoiimenes-poleis-tis-patras-iparxei-ousia-omos
- ↑ https://greekreporter.com/2015/04/01/russian-sailing-ship-docks-in-patras-for-twinning-with-kaliningrad/
- ↑ https://rathaus.rostock.de/de/kaliningrad_russland/278818
- ↑ https://www.severodvinsk.info/?idmenu=237
- ↑ https://www.torun.pl/pl/node/1695
- ↑ https://www.kalmar.se/download/18.7cb0a82315cb118a7a4b3a/1498454378731/Kalelse_AU_170516.pdf
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Калінінград
- Афіцыйная старонка
- Алесь Кудрыцкі. Востраў Калінінград(недаступная спасылка)
- Фотаздымкі Калінінграда Архівавана 22 красавіка 2012.