Амерыканская карпата-русінская праваслаўная епархія
Амерыканская карпата-русінская праваслаўная епархія | |
---|---|
![]() Кафедральны сабор Хрыста Збавіцеля, Джонстаўн, Пенсільванія | |
Агульныя звесткі | |
Краіна |
![]() ![]() |
Епархіяльны цэнтр |
![]() |
Заснавана | 1938 |
Кіраванне | |
Кіруючы архірэй | Епіскап Ніскі Рыгор (Таціс) (з 27 лістапада 2012) |
Кафедральны храм | Кафедральны сабор Хрыста Збавіцеля, Джонстаўн, Пенсільванія |
Статыстыка | |
Благачынняў | 14 |
Прыходаў | 81 |
Святароў | 91 |
Сайт | acrod.org |
![]() |
Амерыканская карпата-русінская праваслаўная епархія (англ.: American Carpatho-Russian Orthodox Diocese, ACROD) — праваслаўная юрысдыкцыя (самакіравальная епархія) Канстанцінопальскага патрыярхата ў ЗША.
У цяперашні час складаецца з прадстаўнікоў розных этнічных груп, а не толькі карпацкіх русінаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнікненне епархіі звязана з эміграцыяй у ЗША грэка-католікаў Прыкарпацця і Закарпацця. Эмігрантаў суправаджалі свяшчэннікі, якія маглі быць жанаты, што выклікала незадаволенасць у каталіцкага епіскапата ЗША. У сувязі з гэтым Ватыкан у 1929 годзе выдае пастанову Cum Data Fuerit, паводле якой новарукапакладзеныя грэка-каталіцкія свяшчэннікі абавязаны былі трымацца цэлібату. У сваю чаргу, гэты крок выклікаў абурэнне карпата-русінскай грамады. Таму 23 лістапада 1937 года ў Пітсбургу (Пенсільванія) прайшоў царкоўны сабор з удзелам прадстаўнікоў 37 прыходаў, які вырашыў разарваць унію з Ватыканам і вярнуцца ў праваслаўе.
З гэтых прыходаў была створана новая епархія, епіскапам якой быў абраны Арэст Чарнок. Ён звярнуўся да Канстанцінопальского патрыярха Веніяміна І з просьбай прыняць епархію ў сваю юрысдыкцыю. Гэта і было зроблена ў 1938 годзе.
У 2005 годзе быў расфарміраваны Беларускі савет праваслаўных цэркваў у Паўночнай Амерыцы. 5 прыходаў увайшлі ў склад карпата-русінскай епархіі[1].
Цэнтрам епархіі з’яўляецца Джонстаўн (Пенсільванія), дзе ёсць духоўная семінарыя, кафедральны сабор Хрыста Збавіцеля. Станам на 2011 год у складзе епархіі 75 прыходаў, 3 місіі, якія аб’ядноўваюць больш за 50 тысяч чалавек. У Такседа (штат Нью-Ёрк) ёсць мужчынскі манастыр Дабравешчання, заснаваны ў 1978 годзе.
Епіскапат
[правіць | правіць зыходнік]- Епархіяльныя епіскапы
- Арэст (Чарнок) (1937—1977)
- Іаан (Марцін) (1977—1984)
- Мікалай (Смішко) (1985—2011)
- Рыгор (Таціс) (з 2012)
- Епіскапы-памочнікі
- Пётр (Шыманскі) (1963—1964)
- Мяфодзій (Канчуга) (1965)
- Іаан (Марцін) (1966—1977)
Зноскі
- ↑ CNEWA - The American Carpatho-Russian Orthodox Church . Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2015. Праверана 5 жніўня 2015.