Перайсьці да зьместу

Касьцёл Сьвятой Кацярыны (Заграб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
касьцёл
Касьцёл Сьвятой Кацярыны
харв. Crkva sv. Katarine
Краіна Харватыя
Месцазнаходжаньне Заграб
Каардынаты 45°49′09″ пн. ш. 15°58′09″ у. д. / 45.81917° пн. ш. 15.96917° у. д. / 45.81917; 15.96917Каардынаты: 45°49′09″ пн. ш. 15°58′09″ у. д. / 45.81917° пн. ш. 15.96917° у. д. / 45.81917; 15.96917
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Заграбская архідыяцэзія[d] 
Архітэктурны стыль барока
Дата заснаваньня 1632
Будаваньне 16201632 гады
Статус Cultural heritage monument in Croatia[d]
Касьцёл Сьвятой Кацярыны на мапе Харватыі
Касьцёл Сьвятой Кацярыны
Касьцёл Сьвятой Кацярыны
Касьцёл Сьвятой Кацярыны
Касьцёл Сьвятой Кацярыны на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятой Кацярыны (па-харвацку: Crkva sv. Katarine u Zagrebu) — касьцёл ў Заграбу, Харватыя, катэдра Заграбскае архіяпархіі. Помнік архітэктуры барока, лічыцца адным з найпрыгажэйшых храмаў Заграбу. Асьвечаны ў гонар Сьвятой Кацярыны.

Разьмешчаны ў цэнтры гораду — у Верхнім горадзе, на пляцы Сьвятой Кацярыны.

На месцы сучаснага касьцёлу Сьвятой Кацярыны з XIV стагодзьдзя існаваў дамініканскі касьцёл, які падчас турэцкага ўварваньня выкарыстоўваўся ў якасьці вайсковага складу[1].

У першай палове XVII стагодзьдзя быў перададзены езуітам. Паколькі касьцёл быў у занядбаным стане, езуіты пабудавалі на яго месцы ў 1620-32 гадох новы. Касьцёл цалкам згараў пры пажарах у 1645 і 1674 гг., але дзякуючы харвацкім магнатам, быў адбудаваны наноў.

Пасьля забароны езуітаў (1773 г.) касьцёл Сьв. Кацярыны быў перададзены ў 1783 г. у склад парафіі Сьвятога Марка, а з 1874 году стаў катэдрай. У ХІХ-XX стагодзьдзях неаднаразова рэканструяваўся.

Касьцёл — аднанэфавае збудаваньне з шасьцю бакавымі капліцамі і апсыдай. У капліцах разьмешчаны пяць драўляных алтароў (XVII стагодзьдзе) і адзін мармуровы (1729 год). Інтэр’еры ўпрыгожаны карцінамі Бэрнарда Бобіча і Антоніё Куадрыё. Скляпеньні нэфу са сцэнамі з жыцьця Сьвятой Кацярыны належаць аўтарству Джуліё Куальі, а алтар Сьвятога Ігната — Франчэска Робба.

Інтэр’ер касьцёлу
Алтар Сьв. Ігната
Ляёлы
Алтар Сьвятога Духа
Фрагмэнты скляпеньняў

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятой Кацярыны (Заграб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў