Крыж Незалежнасьці
| Крыж Незалежнасьці | |||
|
| |||
|
| |||
| III ступені | |||
|---|---|---|---|
|
| |||
| Арыгінальная назва | Krzyż Niepodległości | ||
| Краіна | Польшча | ||
| Тып | Ордэн | ||
| Статус | не ўручаецца | ||
| Статыстыка | |||
| Дата заснаваньня | 29 кастрычніка 1930 | ||
| Апошняе ўзнагароджаньне | 31 сакавіка 1939 | ||
| Старэйшая ўзнагарода | Virtuti Militari | ||
| Малодшая ўзнагарода | Ордэн адраджэньня Польшчы | ||
Крыж і мэдаль Незалежнасьці (па-польску: Krzyż Niepodległości) — польскія дзяржаўныя вайсковыя ўзнагароды міжваеннага часу.
Крыж і мэдаль Незалежнасьці былі заснаваны распараджэньнем прэзыдэнта РП 29 кастрычніка 1930 з мэтаю «адзначэньня асобаў, якія шмат зрабілі для незалежнасьці Польшчы ў пэрыяд перад Сусьветнай вайной ці пад час яе, ці пад час змаганьня ў 1918—1920, за выняткам польска-савецкай вайны 1920 на землях Польшчы». Пасьля пазьнейшых зьменаў узнагародаю маглі быць адзначаны асобы, якія вызначыліся «пад час паўстаньня за вызваленьне ў 1938 Цешынскай Сылезіі».
Удзельнікі змаганьня са зброяю ў руках за незалежнасьць Польшчы перад І Сусьветнаю вайною ці па-за шэрагамі арміі, датычна асобаў, якія гэтым змаганьнем кіравалі, маглі быць узнагароджаны Крыжам незалежнасьці зь мячамі.
Надаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узнагарода мела тры клясы:
- Крыж Незалежнасьці зь мячамі
- Крыж Незалежнасьці
- Мэдаль Незалежнасьці
| Гэта — накід артыкула аб ордэнах/мэдалях/прэміях. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |