Людміла Забалоцкая
Людміла Забалоцкая | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 27 снежня 1949 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 2021 (71 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Людміла Забалоцкая, сапр. Людміла Васілеўна Саламаха (27 снежня 1949, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 28 лістапада 2021[1], Мінск) — беларуская паэтэса і перакладчыца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і служачых. У 1968 г. скончыла Крычаўскае медыцынскае вучылішча, працавала карэспандэнтам чавускай раённай газеты «Іскра». У 1974 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1974—1984 гг. навуковы рэдактар у Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі[2], на Беларускім тэлебачанні, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Пралеска» (1991—95), у выдавецтве «Полымя», з 1996 у часопісе «Адукацыя і выхаванне».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1990 года[2].
Памерла 28 лістапада 2021 года ў Мінску[2]. Пахаваная на Заходніх могілках Мінска[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкуецца з 1967 года. Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік» (1974), «Вадаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989), «Струны памяці» (1991). Асноўная тэма творчасці — жаночая доля, каханне і пошукі жыццёвай гармоніі. Паэтэса чулая да мастацкага слова, настойлівая ў пошуку сродкаў узбагачэння паэтычнай тэматыкі. Пераклала на беларускую мову раман Вальтэра Скота «Айвенга» (1997).
Зноскі
- ↑ racyja.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2021. Праверана 28 лістапада 2021.
- ↑ а б в Забалоцкая Людміла – Белліт (1 ліпеня 2024). Праверана 28 жніўня 2024.
- ↑ Жарскі — Каршукоў – Белліт (14 ліпеня 2023). Праверана 28 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Нарадзіліся 27 снежня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Крычаве
- Памерлі 28 лістапада
- Памерлі ў 2021 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Заходніх могілках Мінска
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі Белтэлерадыёкампаніі
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Беларускамоўныя паэты
- Паэтэсы Беларусі
- Перакладчыкі на беларускую мову