Помнік экіпажу М. Ф. Гастэлы
Помнік | |
Помнік экіпажу М. Ф. Гастэлы | |
---|---|
![]() | |
54°10′01″ пн. ш. 27°13′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Архітэктар | Леанід Мендэлевіч Левін і Юрый Міхайлавіч Градаў |
Статус |
![]() |
Матэрыял | бетон і Сілумін |
Помнік экіпажу Мікалая Гастэлы — помнік у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці, размешчаны на 50-м км шашы Р28 Мінск — Вільня, за 0,5 км на паўночны захад ад Радашковічаў[1].
Подзвіг экіпажа
[правіць | правіць зыходнік]26 чэрвеня 1941 г. эскадрылля капітана М. Ф. Гастэлы вылецела на бамбардзіроўку калоны танкаў праціўніка па дарозе Маладзечна — Радашковічы. У час бою варожы снарад пашкодзіў бензабак самалёта, што прывяло да пажару. Камандзір эскадрыллі М. Ф. Гастэла разам з членамі экіпажа — штурманам лейтэнантам А. А. Бурдзянюком, лётчыкам-назіральнікам лейтэнантам Р. М. Скарабагатым і стралком-радыстам старшым сяржантам А. А. Калініным — накіравалі ахопленую полымем машыну на скопішча танкаў, бронетранспарцёраў і аўтамашын ворага, нанёсшы значныя страты[1].
Пасмяротна М. Ф. Гастэлу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а А. А. Бурдзянюк, Р. М. Скарабагаты і А. А. Калінін узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Подзвіг экіпажа М. Ф. Гастэлы ў гады Вялікай Айчыннай вайны паўтарылі больш за 100 экіпажаў савецкіх лётчыкаў. Рэшткі самалёта захоўваюцца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У 1976 г. былі выпушчаны юбілейныя медалі, прысвечаныя гераічнаму экіпажу[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У 1976 годзе на месцы подзвігу экіпажа, замест помніка, усталяванага ў 1964 годзе, быў адкрыты новы мемарыял. Яго аўтарамі сталі скульптар А. Анікейчык і архітэктары Л. Левін і Ю. Градаў[1].
Абеліск нахілены ў бок дарогі і завяршаецца бюстам М. Ф. Гастэлы. Манумент выкананы з бетону і сілуміну, вышыня абеліска — 10 метраў, вышыня бюста — 5 метраў[1].
Вобраз героя перададзены праз экспрэсіўныя формы, якія падкрэсліваюць рашучасць і мужнасць лётчыка. Яго позірк скіраваны наперад, а нахіл галавы, асіметрыя зрэзу бюста і кампазіцыя надаюць адчуванне палёту[1].
Дарога, якая вядзе да ўзгорка, выкладзена бутам і засыпана гравіем. Каля падножжа абеліска яна звужаецца і нібы ўліваецца ў манумент. На дарожным пакрыцці схематычна намаляваны крылы чатырох самалётаў з імёнамі членаў экіпажа Гастэлы[1].
Каля асновы ўзгорка размешчаны два валуны, паміж якімі знаходзіцца памятная пліта з надпісам[1]:
![]() |
26 чэрвеня 1941 г. тут здзейсніў подзвіг экіпаж Героя Савецкага Саюза Мікалая Гастэлы. | ![]() |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж В. Б. Караткевіч, Л. Г. Лапцэвіч. 1755. Помнік экіпажу Гастэлы Мікалая Францавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- В. Б. Караткевіч, Л. Г. Лапцэвіч. 1755. Помнік экіпажу Гастэлы Мікалая Францавіча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
- Щуцкий С. Герой Советского Союза Николай Гастелло. — Мн., 1952.
- Навечно в строю. Кн. 1. — М., 1957.
- Навечно в сердце народном. — 3 изд. — Мн., 1984.
- Лысов Г. След Гастелло. — Неман, 1967, № 1.
- Гастелло Н. Ф. Рассказ о брате. — М., 1977.