Надзея Анатолеўна Хальцова
Надзея Анатолеўна Хальцова | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 ліпеня 1978 (47 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя |
Надзея Анатолеўна Хальцова (нар. 23 ліпеня 1978, в. Мікелеўшчына, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 23 ліпеня 1978 года ў вёсцы Мікелеўшчына Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці[1].
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці «Настаўнік беларускай мовы і літаратуры»[1].
Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 2 г. Масты; настаўніцай рускай мовы і літаратуры, намесніцай дырэктара па асноўнай дзейнасці Мікелеўшчынскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мастоўскага раёна; інспектаркам па асноўнай дзейнасці аддзялення сацыяльнай дапамогі дома, загадчыцай аддзялення першаснага прыёму, інфармацыі, аналізу і прагназавання Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Мастоўскага раёна; дырэктаркай гімназіі № 1 імя Данілы Іванавіча Валковіча г. Масты[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь», грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Шчучынскай акругі № 60. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Выхоўвае дачку[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1978 годзе
- Нарадзіліся ў Мастоўскім раёне
- Члены партыі «Белая Русь»
- Члены Беларускага саюза жанчын
- Члены грамадскага аб’яднання «Белая Русь»
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання