Перайсці да зместу

Настольныя гульні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Настольная гульня)

Настольныя гульні — гэта гульні, у якіх некалькі карыстальнікаў гуляюць на звычайным або спецыяльна аздобленым стале з выкарыстаннем матэрыяльных прылад, такіх як гульнявое поле, карткі, косткі і фігуркі.

Паводле спосабу ўзаемадзеяння гульцоў падзяляюцца на спаборніцкія, кааператыўныя і «адзін супраць усіх». Паводле жанраў падзяляюцца на абстрактныя, еўрапейскія, амерыканскія, варгеймы, сацыяльныя і ролевыя гульні.

Кардонкі з настольнымі гульнямі з Паўночнай Амерыкі.

Паводле выкарыстаных прылад сярод настольных гульняў можна вылучыць наступныя катэгорыі:

Беларускія настольныя гульні

[правіць | правіць зыходнік]

Беларускія настольныя гульні выдаюць кампаніі OZ.BY, студыя Kubik, культурніцкая прастора Арт Сядзіба, выдавецтва «Гутэнберг»[1]. Студыя Kubik вядомая беларускамоўнымі гульнямі на гістарычную тэматыку, такімі як «Тутэйшыя» і «Паўстанцы», а таксама гульнямі для вывучэння беларускай мовы[2][3].