Белавія
| Belavia | ||||
|
||||
| Дата заснавання | 5 сакавіка 1996 | |||
| Бонусная праграма | Belavia Leader | |||
| Хабы | Нацыянальны аэрапорт Мінск | |||
| Памер флота | 31 + 10 заказаны | |||
| Кірункі | 56 | |||
| Уладальнік | Рэспубліка Беларусь | |||
| Штаб-кватэра | Мінск, Беларусь | |||
| Кіраўніцтва | Ігар Мікалаевіч Чаргінец | |||
| Сайт: http://www.belavia.by | ||||
«Белавія» або Belavia — беларуская дзяржаўная авіякампанія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пасля распаду СССР і набыцця незалежнасці Рэспублікай Беларусь у 1991 годзе, было створана Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі «Белавія», якое атрымала ў спадчыну парк паветраных суднаў, што належалі Беларускаму ўпраўленню грамадзянскай авіяцыі СССР. У структуру аб’яднання ўваходзілі ўсе прадпрыемствы грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.
5 сакавіка 1996 года Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі «Белавія» рэарганізавана ў Нацыянальную авіякампанія «Белавія». Флот новай авіякампаніі складаўся з самалётаў Ту-154 і Ту-134А.
У 1998 годзе адбылося аб’яднанне авіякампаній «Белавія» і «Мінскавія», у выніку на баланс «Белавіі» паступілі самалёты Ан-24, Ан-26 і Як-40. У 2000 годзе адбылося аб’яднанне «Белавія» і «Магілёўавія».
Першы самалёт заходняй вытворчасці ў «Белавіі» з’явіўся ў 2003 годзе — у аператыўны лізінг быў узяты Boeing 737—500 (бартавы нумар EW-250PA).
29 студзеня 2014 года РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарганізавана ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“».
Станам на сакавік 2018 года, «Белавія» мела 50 прадстаўніцтваў за межамі Беларусі, была сябрам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA).
Замежныя санкцыі
[правіць | правіць зыходнік]З 2021 года, пасля прымусовай пасадкі ўладамі Беларусі самалёта авіякампаніі Ryanair, які ляцеў транзітам над тэрыторыяй краіны, беларускім авіякампаніям забаронена ажыццяўляць рэйсы ў аэрапорты ЕС і здзяйсняць палёты над тэрыторыяй Еўрасаюза[1].
За перавозку мігрантаў з Блізкага Усходу ў Беларусь у канцы 2021 года еўрапейскія санкцыі не дазваляюць кампаніі «Белавія» заключаць новыя лізінгавыя кантракты з еўрапейскімі кампаніямі. Таксама кампанія была вымушана вярнуць самалёты, якія ўзяла ў іх у лізінг раней[2].
З чэрвеня 2022 да верасня 2025 года, за падтрымку ўладамі Беларусі расійскага ўварвання ва Украіну, у дачыненні да «Белавія» дзейнічалі санкцыі ЗША. У гэты час авіякампанія не магла атрымліваць для сваіх самалётаў вытворчасці кампаній Boeing і Embraer запчасткі, а таксама карыстацца паслугамі па рамонце і абслугоўванні з ужываннем амерыканскага абсталявання[3].
У 2025 годзе ў абыход міжнародных санкцый кампанія «Белавія» атрымала адразу тры далёкамагістральныя лайнеры Airbus A330-200. Самалёты прыбылі ў краіну прыхаваным шляхам праз афрыканскую кампанію Magic Air (Гамбія) і фармальнага пасрэдніка ў ААЭ[4].
Паказчыкі дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]
Структура рэалізацыі паслуг
[правіць | правіць зыходнік]Удзельная вага паслуг, якія надае «Белавія»:
- авіяперавозка пасажыраў — 65,6 %
- перавозкі пасажыраў на чартарных рэйсах — 21,6 %
- запраўка авіяпалівам паветраных суднаў, якія здзяйсняюць палёты ў Нацыянальны аэрапорт, — 11,0 %
- тэхнічнае абслугоўванне паветраных суднаў, якія здзяйсняюць палёты ў Нацыянальны аэрапорт, — 0,5 %
- іншыя паслугі — 1,3 %
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]| 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ЗАРОБАК млн дол | 119 | 151 | 300 | ||||||||
| ПРЫБЫТАК млн дол | 2,9 | 7,9 | |||||||||
| ЧЫСТЫ ПРЫБЫТАК млн дол | 0,7 | 2,7 | 12 | ||||||||
| ПАСАЖЫРЫ тыс | 968 | 1 036 | 1 284 | 1 612 | 2 488 | 3 008 | 3 386 | ||||
| САМАЛЁТЫ у канцы года | 26 | 31 | |||||||||
| КІРУНКІ у канцы года | 49 | 56 | |||||||||
| крыніцы | [5] | [6] | [7] | [8][9] | [10] |
Флот
[правіць | правіць зыходнік]

Станам на снежань 2019 года, флот «Белавіі» налічваў 31 самалёт трох вытворцаў: Boeing, Bombardier і Embraer. Сярэдні ўзрост самалётаў складаў 12,5 года[11].
Паводле праграмы панаўлення флоту на 2019—2020 гады, «Белавія» мела набыць у лізінг 7 новых самалётаў Boeing 737 MAX 8 і 5 новых самалётаў Embraer E-Jet у лізінгавай кампаніі Nordic Aviation Capital. Прыбыццё апошняга з 5 самалётаў Embraer было запланавана на красавік 2020 года[11]. З прычыны прыпынення палётаў Boeing 737 MAX набыццё гэтага самалёта было адтэрмінавана да 2020 года.
Пасля 2020 года планавалася набыццё ў лізінг самалётаў Embraer сямейства E-Jet E2[12].
| Самалёт | Колькасць | Заказана | Пасажыры | Заўвагі | ||
|---|---|---|---|---|---|---|
| C | Y | Разам | ||||
| Boeing 737—300 | 5 | |||||
| 148 | 148 | EW-254PA у ліўрэі World of Tanks | ||||
| Boeing 737—500 | 6 | |||||
| 8 | 112 | 120 | ||||
| Boeing 737—800 | 7 | 2 | ||||
| 189 | 189 | |||||
| Boeing 737 MAX 8 | 1 | 6 | ||||
| Bombardier CRJ200 | 2 | |||||
| 50 | 50 | |||||
| Embraer E175 | 4 | 1 | 12 | 64 | 76 | |
| Embraer E195 | 7 | |||||
| 11 | 96 | 107 | EW-400PO у ліўрэі World of Tanks | |||
| Airbus A330-200 | 3 | |||||
| 18 | 263 | 281 | ||||
| 35 | 9 | |||||
Інцыдэнты
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Саммит ЕС постановил запретить авиакомпаниям Белоруссии летать в Евросоюз (руск.)
- ↑ Суд ЕС отклонил иск «Белавиа» о снятии санкций (руск.)
- ↑ США сняли санкции с «Белавиа» (руск.)
- ↑ Белавиа тайно получила три широкофюзеляжных Airbus A330 (руск.)
- ↑ Нацыянальная авіякампанія “Белавія” падвяла вынікі дзейнасці за 2012 г. . Навіны. Belavia (4 сакавіка 2018).
- ↑ «Белавиа» подвела итоги деятельности за 2013 год (руск.)(недаступная спасылка). Навіны. Belavia (4 сакавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2023. Праверана 4 сакавіка 2018.
- ↑ Авіякампанія «Белавія» падвяла вынікі працы за 2016 год (недаступная спасылка). Belavia (15 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2019. Праверана 16 снежня 2019.
- ↑ «Белавиа» впервые перевезла трехмиллионного пассажира с начала года (руск.)(недаступная спасылка). Навіны. Belavia (16 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2023. Праверана 16 студзеня 2018.
- ↑ "Мы не планируем создавать свой лоукост". "Белавиа" в 2017 году заработала 12 миллионов долларов (руск.). Общество. Tut.by (4 сакавіка 2018).(недаступная спасылка)
- ↑ "Белавиа" чествовала 4-миллионного пассажира за год (руск.). БелТА (24 снежня 2019).
- ↑ а б Новый Embraer-195 пополнил флот Белавиа (руск.). Belavia (20 снежня 2019).
- ↑ Флот "Белавиа" в ближайшие два года пополнят пять Embraer и шесть Boeing (руск.). Эканоміка. БелТА (7 лістапада 2018).