Шматгадовая плывучая трава з доўгім і тонкім сцяблом, прыкметна патоўшчаным і моцна сагнутым пад суквеццем. Лісце вельмі доўгае і вузкае, ля асновы трохі больш вузкае, чым у сярэдняй частцы, у верхняй частцы пляскатапукатае, на верхавіне коратка завостранае. Суквецце галінастае або простае. Жаночыя галоўкі ў ліку 1—3, рассунутыя, сядзячыя або на ножцы. Мужчынскіх галовак 2—3. Пылавікі эліптычныя. Плады на доўгіх ножках, даўгаватыя, з тупаватымі канцамі. Слупок пры плодзе крукападобна адагнутыя ўбок[3]
↑Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 125. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Sparganium friesii