Помнік Міндоўгу (Вільня)
Выгляд
	
	
(Пасля перасылкі з Помнік Міндоўгу (Вільнюс))
| Помнік | |
| Помнік Міндоўгу | |
|---|---|
|  | |
| 54°41′07″ пн. ш. 25°17′19″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |  Літва | 
| Горад | Вільня | 
| Скульптар | Рэгімантас Мідзвікіс | 
| Архітэктар | Альгімантас Насвіціс, Рычардас Крыштапавічус, Іняса Алістратавайце | 
| Дата заснавання | 2003 | 
| Дата пабудовы | 2003 год | 
| Вышыня | 3,5 | 
| Матэрыял | граніт | 
|  Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Помнік Міндоўгу — помнік каралю Міндоўгу ў Вільні. Помнік размешчаны перад галоўным будынкам Нацыянальнага музея Літвы.
Помнік створаны вядомым скульптарам Рэгімантасам Мідзвікісам і архітэктарамі Альгімантасам Насвіцісам, Рычардасам Крыштапавічусам, Інясай Алістратавайце. Урачыста адкрыты 6 ліпеня 2003 года падчас святкавання 750-годдзя каранацыі Міндоўга.
Гранітная фігура караля Міндоўга вышынёй тры з паловай метры сядзіць на троне, трымаючы ў руках сімвалы каралеўскай улады — дзяржаву і скіпетр. Каралеўскі трон усталяваны на круглым шэрым пастаменце, абрамленым сонечным календаром, на якім адзначаны найважнейшыя язычніцкія балцкія і хрысціянскія святы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік] На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Міндоўгу (Вільня) На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Помнік Міндоўгу (Вільня)
- Помнік каралю Миндаўгасу, Вільнюс Архівавана 30 ліпеня 2014. (руск.)
- Помнік каралю Миндаўгасу // Інфармацыйна-турыстычны цэнтр Вільнюса (руск.)
 
	