Перайсці да зместу

Вярхоўны Савет СССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вярхоўны Савет СССР
руск.: Верховный Совет СССР
Герб
Тып
Тып
Дзяржава  СССР
Гісторыя
Дата заснавання 1936
Дата скасавання 1991 (распад СССР)
Структура
Членаў ад 542 (12 скліканне) да 1556 (9 скліканне)
Апошнія выбары

Вярхоўны Савет СССР — вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, які дзейнічаў у перыяд з 1938 па 1991 гады.

У 1938—1989 гадах Вярхоўны Савет валодаў не толькі заканадаўчай, але і часткова выканаўчай і кантралюючай уладай. Ён быў вышэйшым органам дзяржаўнай улады СССР і фармальна лічыўся калектыўным кіраўніком дзяржавы (пачынаючы з 1989 года аднаасобным кіраўніком дзяржавы стаў Старшыня Вярхоўнага Савета СССР, а з 1990 года — Прэзідэнт СССР).

У 1938—1989 гадах Вярхоўны Савет збіраўся на сесіі (як правіла, двойчы ў год на два дні), у прамежках паміж сесіямі заканадаўчыя, прадстаўнічыя і іншыя функцыі Вярхоўнага Савета ажыццяўляліся яго Прэзідыумам. У 1989—1991 гадах — гэта пастаянна дзеючы заканадаўчы орган улады Савецкага Саюза[1].

Будынак Вярхоўнага Савета СССР размяшчаўся ў Крамлі.

Вярхоўны Савет СССР быў заснаваны Канстытуцыяй СССР 1936 года. Як вышэйшы прадстаўнічы орган дзяржаўнай улады Саюза ССР ён замяніў З'езд Саветаў СССР і Цэнтральны выканаўчы камітэт СССР. Апошні працягваў функцыянаваць да першай сесіі Вярхоўнага Савета СССР, якая была праведзена ў Маскве 12 студзеня 1938 года.

Тэрмін паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета па Канстытуцыі 1936 года складаў 4 года, па Канстытуцыі 1977 года — 5 гадоў.

Да 1989 года выбары дэпутатаў у Вярхоўны Савет СССР праводзіліся ўсеагульным, роўным і прамым галасаваннем насельніцтва. Пачынаючы з 1989 года, Вярхоўны Савет СССР абіраўся З’ездам народных дэпутатаў СССР.

Выбары і скліканні

[правіць | правіць зыходнік]

Складаўся з дзвюх раўнапраўных палат — Савета Саюза і Савета Нацыянальнасцей[2].

  1. Верховный Совет СССР кратко (руск.)
  2. Савет Нацыянальнасцей быў скасаваны Законам СССР ад 05.09.1991 N 2392-1. Замест яго быў створаны Савет Рэспублік Вярхоўнага Савета СССР, але адпаведныя папраўкі ў канстытуцыю СССР занесены не былі
  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А. Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.