Прэм’ер-міністр Румыніі
Выгляд
(Пасля перасылкі з Прэм’ер-міністры Румыніі)
| Прэм’ер-міністр Румыніі | |
|---|---|
| рум.: Preşedintele Consiliului de Miniştri | |
| Штандар прэм’ер-міністра | |
| Пасаду займае Марчэл Чалаку з 15 чэрвеня 2023 | |
| Узначальвае | |
| Афіцыйная рэзідэнцыя | Палац Вікторыя (Бухарэст) |
| Прызначаецца | Прэзідэнтам Румыніі |
| Тэрмін паўнамоцтваў | 4 гады |
| Пасада з’явілася | 22 студзеня 1862 |
| Першы на пасадзе | Барбу Катарджу |
| Сайт | Guvernul României |
Прэм’ер-міністр Румыніі — кіраўнік выканаўчай улады Румыніі. Прызначаецца Прэзідэнтам Румыніі пасля адабрэння яго кандыдатуры абедзвюма палатамі Парламента. Кіруе урадам і каардынуе дзейнасць яго членаў. Таксама прадстаўляе Палаце Дэпутатаў або Сенату справаздачы і заявы пра палітыку Урада. Калі прэм’ер-міністр не ў стане ажыццяўляць свае паўнамоцтвы, то Прэзідэнт Румыніі прызначае іншага члена Урада для часовага замяшчэння прэм’ер-міністра і ажыццяўлення паўнамоцтваў прэм’ер-міністра да сфармавання новага Урада. Часовае замяшчэнне спыняецца, калі прэм’ер-міністр аднаўляе сваю дзейнасць ва ўрадзе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- CV of the PM Архівавана 28 красавіка 2007.
- Government site Архівавана 23 верасня 2020.