Райнольд Сухадольскі
| Райнольд Сухадольскі | |
|---|---|
| Асабістыя звесткі | |
| Дата нараджэння | 1804[1][2][…] |
| Дата смерці | 8 верасня 1831 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Ян Сухадольскі |
| Маці | Тэкля з Даўнаровічаў[d] |
| Альма-матар | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | паэт, пісьменнік |
| Мова твораў | польская |
Райнольд Сухадольскі (польск.: Rajnold Suchodolski, 1804 — 8 верасня 1831, Варшава) — беларускі і польскі паэт, змагар за незалежнасць, удзельнік паўстання 1830 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Слепаўрон». Сын Яна Сухадольскага і Тэклі з Даўнаровічаў. Брат вядомага мастака Януарыя. Вучыўся ў гімназіі ў Свіслачы. У гімназіі быў членам сакрэтнай арганізацыі блізкай да філарэтаў.
Прыняў удзел у лістападаўскім паўстанні, быў членам ганаровай гвардыі і потым салдатам 5 палка пешых стралкоў. Паранены ў бітве пад Астроленкай. Загінуў 8 верасня пры абароне Варшавы.
Усе яго браты, Януарый, Яцэк і Валянцін таксама прымалі ўдзел у гэтым паўстанні. Яцэк і Валянцін патрапілі ў палон. Валянціну ўдалося збегчы, ён памёр у галечы ў Парыжы. Яцэк вярнуўся дадому вар’ятам.
Райнольд Сухадольскі пісаў патрыятычныя вершы і песні. Найбольш вядомыя — Прывітанне, даліна досвітку (польск.: Witaj, majowa jutrzenko), Паланэз Касцюшкі (польск.: Polonez Kościuszki), Давайце, браты, да ятагана (польск.: Dalej bracia do bułata).