Трэбішніца
Выгляд
(Пасля перасылкі з Рака Трэбішніца)
| Трэбішніца | |
|---|---|
| серб. Требишњица, харв. Trebisnjica | |
| Трэбіне знаходзіцца на рацэ Трэбішніца | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 187 км |
| Басейн | 4 926 км² |
| Вадацёк | |
| Выток | |
| • Вышыня | 398 м |
| • Каардынаты | 42°44′00″ пн. ш. 18°29′49″ у. д.HGЯO |
| Вусце | Адрыятычнае мора |
| • Месцазнаходжанне | заліў ля Дуброўніка |
| • Вышыня | 0 м |
| Ухіл ракі | 2,13 м/км |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Адрыятычнае мора |
|
|
|
| Краіна | |
Трэбішніца (сербск.: Требишњица, харв.: Trebisnjica) — рака ў Босніі і Герцагавіне, Харватыі і Чарнагорыі.
Даўжыня ракі 187 км, з іх 98 км над зямлёй, а 89 км складае падземная частка. Гэта адна з найдаўжэйшых падземных рэк у свеце. Пад зямлёй рака цячэ ў карсце галоўным чынам па Дынарскаму нагор’ю, утвараючы складаную сетку ручаёў.
Каля ракі размешаны горад Трэбіне.
Упадае ў заліў каля Дуброўніка, другі рукаў — у раку Нератву.
Рака валодае гідрарэсурсамі, воды выкарыстоўваюцца для абваднення. У Чарнагорыі на левым беразе Трэбішніцы знаходзіцца буйная пячора Чырвоная Сцяна з рэшткамі чалавечай дзейнасці прыкладна 16 тыс. гадоў да нашай эры[1].
Зноскі
- ↑ Архитектурные чудеса Черногории Архівавана 1 лютага 2009.