Рэчыцкі праспект
Рэчыцкі праспект Гомель | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Савецкі |
Працягласць | 4,8 км |
Тралейбусныя маршруты | 3, 6, 11, 12, 14, 19, 19а, 20, 24, 25, 27 |
Аўтобусныя маршруты | 2, 2а, 16, 17, 20, 21, 23, 25, 25а, 25в, 26, 33, 33а, 40, 42, 42а, 42б, 46, 69 |
Паштовы індэкс | 246012, 246023, 246027, 246046 |
![]() |
Рэ́чыцкі праспект — праспект у Савецкім раёне Гомеля, адна з галоўных магістралей горада. Да 14 чэрвеня 2013 года вуліца называлася Рэчыцкай шашой, бо і была фактычна часткай шашэйнай дарогай да Рэчыцы[1][2][3].
Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]Арыентаваны з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Пачынаецца ад безназоўнай плошчы на скрыжаванні з вуліцай Барыкіна і Куйбышаўскім праездам, з паўднёвага ўсходу прымыкаюць вуліцы Клермон-Феран і Жукава, з паўночна заходняга — вуліцы Крайняя і Брэсцкая, далей з паўднёвага ўсходу прымыкае вуліца Валгаградская, з поўначы — Сасновая, перасякае вуліцу Міжгароднюю, з паўднёвага ўсходу прымыкае Студэнцкі праезд, далей перасякае вуліцу Косарава, завяршаецца скрыжаваннем з Аб’язной і Давыдаўскай на граніцы горада. Працягам вуліцы з’яўляецца магістраль М10. Даўжыня праспекта складае каля 4,8 км.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вуліцу пачынаюць інтэнсіўна забудоўваць з 1960-х гадоў. З’явіліся жылыя масівы ад пачатку вуліцы да скрыжавання з вуліцай Жукава (толькі цотны бок), і ад скрыжавання з вуліцай Крайняй да скрыжавання з вуліцай Сасновай.
У 1968 годзе ў канцы вуліцы, на цотным баку закладзены парк у гонар будучай 25-й гадавіны перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У 1968 годзе ў заходняй частцы парка ў памяць загінулых салдат і партызан, а таксама да 50-й гадавіны абвяшчэння савецкай улады, закладзены «Курган Славы».[4]
У канцы 1980-х пачынаюць забудову мікрараёнаў № 51, 52, 53.
На вуліцы размешчаны
[правіць | правіць зыходнік]- Гандлёвы цэнтр «Мандарын Плаза»
- Адміністрацыя Савецкага раёна
- Гомельаблаўтатранс — інжынерна-вылічальны цэнтр Аблаўтатрэста (1975; архітэктар В. Саенка).
- Палац культуры «Фестывальны»
- Свята-Міхайлаўская царква
- Гомельскі філіял Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь.
- Суд Савецкага раёна
- Гандлёвы дом «Рэчыцкі»
- Рынак «Давыдаўскі»
- Яслі-сады № 42, № 139 і № 155
- Сярэдняя школа № 62
Таксама праспект мяжуе са скверам імя Янкі Купалы, паркам Фестывальным, скверам Ратавальнікаў.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ О Городе над Сожем(недаступная спасылка) Речицкое шоссе станет проспектом
- ↑ Анна Соколова. Переименование улиц в Гомеле: Речицкое шоссе осталось за чертой города (29 чэрвеня 2013).
- ↑ Дарья Стрельченко. В Гомеле переименованы улицы Победы, Первомайская, Речицкое шоссе и другие(недаступная спасылка) (22 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2013. Праверана 28 кастрычніка 2017.
- ↑ Новые этюды старого города: Фестивальный (руск.). Новости Гомеля. Праверана 30 сакавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рэчыцкі праспект