Перайсці да зместу

Сент-Хеліер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Сент-Хельер)
Горад
Сент-Хеліер
нарм.: Saint Hélyi
49°12′ пн. ш. 2°07′ з. д.HGЯO
Краіна  Джэрсі
Кіраўнік Алан Сайман Краўкрафт[d]
Гісторыя і геаграфія
Плошча 10.6 км²
Часавы пояс UTC+1
Насельніцтва
Насельніцтва 28 310 чалавек
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс JE2

sthelier.je
Паказаць/схаваць карты
Сент-Хеліер (Зямля)
<div style="position: absolute; z-index: 2; top: Памылка ў шаблоне: незразумелы сімвал «[»%; left: Памылка ў шаблоне: незразумелы сімвал «[»%; height: 0; width: 0; margin: 0; padding: 0;">
Сент-Хеліер
<div style="font-size: 90%; line-height:100%; position: relative; top: -0.45em; width: 150px; Памылка ў шаблоне: незразумелы сімвал «[»">Сент-Хеліер

Сент-Хе́ліер[1] (англ.: Saint Helier, фр.: Saint-Hélier, нарм. Saint Hélyi) — горад і порт, сталіца брытанскага кароннага ўладання Джэрсі. У адміністрацыйным падзеле прыроўнены да адной з дванаццаці акруг (прыходаў) Джэрсі.

Насельніцтва — 28,3 тыс. чалавек (2001), гэта прыкладна траціна жыхароў вострава. Гэта таксама і эканамічны цэнтр Джэрсі.

Сваю назву горад атрымаў ад Святога Хеліера — хрысціянскага мучаніка, які жыў тут у VI стагоддзі і забіты піратамі. Лічыцца, што яго засеклі сякерамі, яны выяўлены на гербе горада.

Сент-Хеліер размешчаны на поўдні Джэрсі на беразе невялікага заліва.

Асноўныя славутасці — замак Лізаветы, пабудаваная ў скале капліца Святога Хеліера, а таксама будынак парламента. Таксама ў Каралеўскім гарадскім парку ёсць помнік каралю Георгу II, які лічыцца «нулявым кіламетрам». Усе адлегласці на востраве адлічваюцца ад гэтага месца.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Напісанне Сент-Хеліер паводле арт. Нармандскія астравы. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  2. а б в https://www.sthelier.je/twinning-st-helier-avranches-jumelage-committee/ Праверана 24 красавіка 2020.
  3. https://www.sthelierbadwurzachpartnerschaft.com/ Праверана 24 красавіка 2020.