Затаўка
| Падкляса ад | смакавы дадатак |
|---|---|
| Прызначэньне | кулінарыя, прыпраўленьне, араматызатар, харчовы фарбавальнік, кансэрваваньне |
| Матэрыял | водарная расьліна |
За́таўка[1] (закра́са, запра́ва[2], пе́рнасьць, спэ́цыя, прыпра́ва[3]) — частка расьліны або неарганічнае рэчыва, якое дадаюць у ежу дзеля смаку і паху[4]. Фактычна ў кулінарным мастацтве заправай называецца любое насеньне, плод, корань, кара або іншая расьлінная частка ў форме, якая перадусім выкарыстоўваецца дзеля араматызацыі або афарбоўваньня ежы. Затаўкі адрозьніваюцца ад траваў, якія ўяўляюць сабою лісьце, кветкі або сьцёблы расьлінаў, што выкарыстоўваюцца дзеля араматызацыі або ў якасьці ўпрыгожваньня. Расьлінныя падсалодвальнікі, як то цукар, не ўважаюцца за спэцыямі.
Прыкладамі служаць перац, імберац, кары, гвазьдзікі[5], харчовая соль, базылік і ляўровы ліст. Таксама бывае ежай, якую дадаюць да галоўнай стравы. Напрыклад, сала — найлепшая закраса для першых страваў[4]. Закрасы можна выкарыстоўваць у розных формах, у тым ліку сьвежымі, цэлымі, сушанымі, таркаванымі, кроенымі, здробненымі, меленымі або пераробленыя ў настой. Гэтыя працэсы могуць адбывацца перад продажам спэцыяў, падчас гатаваньня ежы на кухні або нават за сталом пры падачы стравы, напрыклад, можна дадаць меленага перцу ў якасьці закрасы на гатовую страву. Некаторыя спэцыі, як то куркума, зрэдку дасяжныя ў сьвежым або цэлым выглядзе і звычайна купляюцца меленымі. Дробнае насеньне, як то фэнхель і гарчыца, можна выкарыстоўваць як у цэлым выглядзе, гэтак і ў выглядзе сьцертага парашку, у залежнасьці ад кулінарных патрэбаў. Сушаныя спэцыі маюць найдаўжэйшы тэрмін захоўваньня, таму яе можна купляць і захоўваць у большай колькасьці, што робіць яе таннейшай у разьліку на порцыю. Сьвежыя заправы, якто імберац, звычайна больш духмяныя, чым у сушаным выглядзе, але сьвежыя прыправы даражэйшыя і маюць значна карацейшы тэрмін захоўваньня.
Індыя вырабляе 75% сусьветнай прадукцыі прыправаў[6]. Гэта адлюстроўваецца ў культуры празь ейную кухню. Гістарычна гандаль спэцыямі разьвіваўся ва ўсім Індыйскім субкантынэнце, а таксама ва Ўсходняй Азіі і на Блізкім Усходзе. Попыт Эўропы на закрасы быў адным з эканамічных і культурных варункаў, якія стымулявалі дасьледаваньні ў раньні Новы час. На сёньня людзям бракуе дастаткова клінічных доказаў таго, што ўжываньне затавак неяк уплывае на здароўе чалавека[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. затаўка ж. — приправа к еде // Беларуска-расейскі слоўнік. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
- ^ Міхась Клышка. закраса, затаўка, заправа // Слоўнік сынонімаў і блізказначных словаў = Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў / рэд. Любоў Антанюк. — 2-е выд. — Менск: Вышэйшая школа, 1993. — 445 с. — ISBN 5-339-00904-1
- ^ Валентына Пашкевіч. Spice (спэцыі, пернасьці, прыправа) // Ангельска-беларускі слоўнік / рэд. Сяргей Шупа. — Менск: Зьміцер Колас, 2006. — С. 821. — 1028 с. — 2000 ас. — ISBN 985-6783-15-1
- ^ а б Тлумачальны слоўнік
- ^ Слоўнічак расейска-беларускіх адпаведнікаў
- ^ «Spices Board». Indian Spices.
- ^ Vázquez-Fresno, Rosa; Rosana, Albert Remus R.; Sajed, Tanvir; et al. (22.05.2019). «Herbs and Spices — Biomarkers of Intake Based on Human Intervention Studies — A Systematic Review». Genes and Nutrition. 14 (18): 18. — doi:10.1186/s12263-019-0636-8. PMID 31143299.
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |