Станіслаў Міхайлавіч Лукашэвіч
| Станіслаў Міхайлавіч Лукашэвіч | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Кіраўнік урада | Ціхан Кісялёў Аляксандр Аксёнаў |
||||||
| Папярэднік | Генадзь Барташэвіч | ||||||
| Пераемнік | Георгій Таразевіч | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
7 лютага 1935 |
||||||
| Смерць |
19 снежня 2011 (76 гадоў) |
||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Узнагароды | |||||||
Станісла́ў Міха́йлавіч Лукашэ́віч (7 лютага 1935, Валоўшчына, Заслаўскі раён — 19 снежня 2011, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (1977—1980), намеснік Міністра мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР (1980—1992).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 7 лютага 1935 года ў в. Валоўшчына Заслаўскага раёна (цяпер — Мінскі раён). Бацька пайшоў на фронт на другі дзень вайны і загінуў. Разам з дзвюма сёстрамі яго выхоўвала маці Станіслава, якая скончыла 4 класы царкоўна-прыходскай школы[1].
Скончыў сярэднюю школу з медаллю. Беспаспяхова спрабаваў паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на фізічны факультэт. Скончыў Мінскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 2[1].
Працоўную дзейнасць пачаў у 1956 годзе тэхнікам праектнага інстытута «Белдзіпраторф». Працаваў на будоўлях Мінска. Быў сакратаром Мінскага гаркама КПБ.
Са жніўня 1977 года па студзень 1980 года — старшыня выканкама Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў.
3 1980 па 1992 год — намеснік Міністра мантажных і спецыяльных будаўнічых работ БССР.
У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Скончыў таксама Вышэйшую партыйную школу.
З 1992 па 1994 год — намеснік кіраўніка канцэрна «Белбудмантаж».
З 1994 па 1998 год — намеснік кіраўніка дзяржаўнага канцэрна «Белмантажспецбуд».
З 1998 года па 2011 год працаваў у закрытым акцыянерным таварыстве «Інвест-сістэм», дзе ў апошнія гады ўзначальваў Савет дырэктараў.
Памёр 19 снежня 2011 года ў Мінску.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Некралог. (руск.). Вячэрні Мінск (22 снежня 2011).(недаступная спасылка)
- Кацярына Васільева. Кожнаму ноша свая .... (руск.). 21.by (25 лістапада 2013).
- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1935 годзе
- Нарадзіліся ў Беларускай ССР
- Памерлі 19 снежня
- Памерлі ў 2011 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Члены КПСС
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
- Намеснікі міністраў БССР
