Станіслаў Язэпавіч Станкевіч
Станіслаў Язэпавіч Станкевіч  | |
| Дата нараджэньня | 23 лютага 1907[1] | 
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 6 лістапада 1980[1] (73 гады) | 
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы |  
  | 
| Занятак | літаратуразнаўца, пісьменьнік | 
| Месца працы |  
  | 
| Сябра ў | Беларускае навуковае таварыства, Беларускі студэнцкі саюз, Таварыства прыяцеляў беларусаведы і Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне | 
| Дзеці | Раіса Станкевіч[d] | 
Станісла́ў Язэ́павіч Станке́віч (23 лютага 1907 году, Арляняты — 6 лістапада 1980 году, Нью-Ёрк) — беларускі літаратуразнаўца, грамадзка-культурны дзяяч, публіцыст, крытык. Таксама ўжываў псэўданімы Язэп Каранеўскі, Алесь Крыга, Дзівасіл. Доктар філязофіі ў галіне славянскай літаратуры (1936).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіць з роду Станкевічаў, ягоны родны дзядзька па матчынай лініі — Ян Станкевіч — зьяўляўся адным з найбуйнейшых беларускіх мовазнаўцаў.
Скончыў Віленскую беларускую гімназію і Віленскі ўнівэрсытэт, дзе ў 1933 годзе абараніў магістарскую дысэртацыю на тэму «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У 1936 годзе за працу «Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі» атрымаў годнасьць доктара філязофіі ў галіне польскай і славянскай літаратуры. Падчас навучаньня дзейнічаў ў Беларускім Студэнцкім Зьвязе; рэдагаваў «Крыніцу», «Студэнцкую Думку» й «Нёман», зьяўляўся стваральнікам і старшынём унівэрсытэцкага Таварыства прыяцеляў беларусаведы. Рабіў шматлікія публікацыі на тэмы беларускай літаратуры ў віленскай беларускай прэсе.
У час Другой сусьветнай вайны разам зь іншымі беларускімі нацыянальнымі дзеячамі Станкевіч імкнуўся скарыстаць вызваленьне ад бальшавізму, зьмену таталітарных рэжымаў у Беларусі для аднаўленьня працы на карысьць беларускай справы, дзеля чаго беларускім нацыянальным актывам пераймаліся пасады ў мясцовай цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Станкевіч стаў бурмістрам Барысава, і займаў гэтую пасаду ў час правядзеньня антыгабрэйскіх вынішчальных акцыяў у 1941—1942 гадох. Нягледзячы на тое, што няма фактаў, даводзячых непасрэдны ўдзел у Галакосьце, і што праз сваю пасаду цывільнага кіраўніка Станкевіч ня меў непасрэднага дачыненьня да масавых расстрэлаў габрэяў, Станкевічу, тым ня менш, без дастатковых падставаў дасюль накідаецца абвінавачаньне ў вынішчэньні габрэяў Барысава.[2]
Быў дэлегатам Другога Ўсебеларускага кангрэсу. Напрыканцы 1945 году ў ангельскай акупацыйнай зоне Нямеччыны ўзначаліў нелегальны Беларускі нацыянальны цэнтар. Быў першым старшынём Антыбальшавіцкага блёку народаў (1946).
Пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны сумесна з М. Абрамчыкам на эміграцыі аднавіў Раду БНР. Рэдагаваў часопіс БНЦ «Рух» і газэту «Бацькаўшчына» (1948—1962). Стварыў філію нью-ёрскага Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нямеччыне, рэдагаваў усе чатыры кнігі «Запісаў» Інстытуту, якія былі выдадзены ў Мюнхэне.
З 1962 году жыў у Нью-Ёрку. З 1963 году і да сьмерці зьяўляўся галоўным рэдактарам газэты «Беларус», якой пад ягоным рэдагаваньнем выйшла каля 200 нумароў. Стала супрацоўнічаў з радыё «Свабода». У ЗША выдаў кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першае паловы 1960-х гадоў» (1967) і «Янка Купала. На 100-я ўгодкі ад нараджэньня» (1982). Зьяўляецца аўтарам працы «Русыфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русыфікацыйнаму працэсу» пра ідэалёгію і практыку русыфікацыі ў Беларусі ў 1950-х — на пачатку 1960-х гадоў, апублікаванай у «Запісах» Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва ў 1962 годзе ў Мюнхэне.
Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансўіку ў штаце Нью-Джэрзі (ЗША)[3].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ст. Станкевіч. Кнігапіс. Міхась Машара: На сонечны бераг, зборнік вершаў, Вільня, 1934 г., бач. 78 і Сьмерць Кастуся Каліноўскага, поэма, Вільня, 1934г., бач. 19. // Калосьсе : часопіс. — 1935. — № 1. — С. 56—59.
 - Ст. Станкевіч. На шляхох новай беларускай паэзіі // Маладая Беларусь : часопіс. — 1936. — № 1. — С. 14—22.
 
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Stanisław Stankiewicz // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
 - ^ Стары знаёмы, ці яшчэ раз пра фальсіфікацыі Лофтуса
 - ^ Станіслаў Станкевіч. Сэрыя «Партрэты віленчукоў»
 
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Jackiewicz Mieczysław (red.), «Wileńska encyklopedia 1939—2005», Warszawa 2007, ISBN 978-83-899113-95-1.
 - Станіслаў Станкевіч. Русіфікацыя беларускае мовы ў БССР і супраціў русіфікацыйнаму працэсу / Прадмова В. Вячоркі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 79 с.
 
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Станкевіч Станіслаў у slounik.org
 - У справе Станкевіча рана ставіць кропку
 - Ці патрэбна нам праўда пра доктара Станіслава Станкевіча?
 - Станкевіч Станіслаў (бел.) // Запісы. — Нью-Ёрк - Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 206-207.
 
- Нарадзіліся 23 лютага
 - Нарадзіліся ў 1907 годзе
 - Нарадзіліся ў Арлянятах
 - Памерлі 6 лістапада
 - Памерлі ў 1980 годзе
 - Памерлі ў Нью-Ёрку
 - Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансўіку
 - Выпускнікі ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя
 - Беларускія публіцысты
 - Палітыкі БНР
 - Навучаліся ў Віленскай беларускай гімназіі
 - Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
 - Сябры Беларускага студэнцкага саюзу
 - Сябры Рады БНР
 - Удзельнікі Другога ўсебеларускага кангрэсу
 - Сябры Беларускай цэнтральнай рады
 - Сябры Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня
 - Беларусы ў Нямеччыне
 - Беларусы ў ЗША
 - Беларускія бурмістры (1941—1944)