Перайсьці да зьместу

Дружба (нафтаправод)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Сяброўства (нафтаправод)»)
Трубаправод
«Дружба»
Месцазнаходжаньне
Краіна Расея, Беларусь, Украіна, Славаччына, Польшча, Вугоршчына, Чэхія
Вобласьць Гомельская і Берасьцейская (у Беларусі)
Агульны кірунак з усходу на захад
Пачатак Альмецьеўск (Татарстан)
Канец Швэт (Нямеччына) на поўначы, Сасхаломбата (Вугоршчына) на поўдні
Агульныя зьвесткі
Від нафтаправод
Стан дзейны
Уласьнік «Транснафта» (Расея), «Гомельтранснафта Дружба» (Беларусь), «Укртранснафта», «Транспэтрол» (Славаччына), «ПЭНТ» (Польшча), «ВНП», «Мэро» (Чэхія)
Падраднік «Ленгазспэцбуд»
Трубаўкладнік «Ленгазспэцбуд»
Пачатак пракладкі 1 сьнежня 1960 (64 гады таму)
Кошт 400 млн рублёў
Дата пуску 15 кастрычніка 1964 (60 гадоў таму)
Тэхнічныя зьвесткі
Даўжыня 8900 км
Прамер трубы 102 см
Перапамповачныя станцыі 46 (2025 год)
Адводы «Гомель — Горкі», «Адэса — Броды»

«Дру́жба» — найбуйнейшая ў сьвеце сыстэма магістральных нафтаправодаў. Пабудаваная ў 1960-я прадпрыемствам Ленгазспэцбуд для транспартоўкі нафты з Волгаўральскай нафтагазаноснай правінцыі ў краіны народнай дэмакратыі Ўсходняй Эўропы.

Маршрут нафтаправода праходзіць ад Альмецьеўску праз Самару, Бранск да Мазыру, затым разгаліноўваецца на 2 участкі: паўночны (па тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Латвіі і Летувы) і паўднёвы (па тэрыторыі Ўкраіны, Чэхіі, Славаччыны і Вугоршчыны).

У сыстэму ўваходзіць 8900 км трубаправодаў, 45 помпавых станцыяў, 38 прамежкавых помпавых станцыяў, рэзэрвуарныя паркі якіх месьцяць 1,5 млн м³ нафты. Па нафтаправодзе ў краіны «далёкага замежжа» штогод экспартуецца 66,5 млн тон, у тым ліку па паўночнай галіне — 49,8 млн т.

Расейскі адрэзак трубаправода эксплюатуецца кампаніяй «Транснафта», беларускі — «Гомельтранснафта Дружба», украінскі — «Укртранснафта», славацкі — кампаніяй «Транспэтрол», а польскі — «Прадпрыемства эксплюатацыі нафтавых трубаправодаў» («ПЭНТ»).

Закрыцьцё прыбалтыйскага напрамку

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ліпені 2006 году на ўчастках Унеча — Полацак-1 і 2 у Бранскай вобласьці адбылося здарэньне. У выніку абсьледаваньня аварыйнага ўчастку трубы было вырашанае зьнізіць ціск з 4 да 0,7 МПа і цалкам спыніць прапампоўку па паўночным напрамку «Дружба».[1] Існуе меркаваньне, што сапраўдным чыньнікам прыпынку паўночнай галінкі зьяўляецца продаж урадам Летувы завода «Мажэйкаўская нафта» Польскаму нафтаканцэрну «Орлен». У выніку аварыі, нафта на Mažeikių nafta дастаўляецца танкерамі з порту Прыморск.[2]

У сувязі з плянамі будаўніцтва БТС-II, якая дазваляе абыйсьці аварыйны ўчастак, паўночная галінка хутчэй за ўсё ніколі ня будзе выкарыстоўвацца, ва ўсякім разе як частка «Дружба». У той жа час, існуюць 2 праекты па выкарыстаньні галінкі:

  1. у якасьці працягу нафтаправода Адэса-Броды для экспарту нафты праз балтыйскія парты;
  2. у рэвэрсным рэжыме для паставак нафты ў Беларусь праз тэрміналы Бутынге і Вэнтсьпілс.

14 траўня 2008 году віцэ-прэм’ер ураду Расеі па прамысловасьці Ігар Сечын пракамэнтаваў просьбу летувіскага ўраду аб аднаўленьні паставак нафты з Расеі на НПЗ наступным чынам: «Якія да нас могуць быць патрабаваньні і прэтэнзіі? Чаму мы павінны аддаваць нашы рэсурсы?»[3].

12 жніўня 2022 году старшыня канцэрну «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведаміў пра завяршэньне будаўніцтва нафтаправода «Гомель — Горкі», які служыў адводам ад нафтаправода «Дружба» ў Беларусі для паставак на «Нафтан» з Балтыйскага мора ў Польшчы (Гданьск) і Чорнага мора ва Ўкраіне (Адэса).

  1. ^ РБК Daily. «Дружба» скончылася
  2. ^ Расея можа хутка пабудаваць трубу ў абыход Беларусі і адмовіцца ад паставак нафты ў Летуву  (рас.)
  3. ^ Анна Николаева, Алексей Баусин, Надежда Иваницкая. Сечин заговорил // Ведомости, № 87 (2109), 15 мая 2008