Сяргей Віктаравіч Чэрнік
|   | |||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Сяргей Віктаравіч Чэрнік | ||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся | 20 ліпеня 1988[1][2] (37 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |  Беларусь | ||||||||||||||||||||||||
| Рост | 189 см[3] | ||||||||||||||||||||||||
| Вага | 85 кг[4] | ||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
| Клуб |  Шахцёр | ||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 32 | ||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
| 
 | |||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
| 
 | |||||||||||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||||||||
| 
 | |||||||||||||||||||||||||
|  Медыяфайлы на Вікісховішчы | |||||||||||||||||||||||||
Сяргей Чэрнік (нар. 20 ліпеня 1988, Гродна) — беларускі футбаліст, брамнік салігорскага «Шахцёра». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2021).
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]З 2005 года гуляў за гродзенскі «Нёман», упершыню згуляў у Вышэйшай лізе ў сезоне 2010.
У 2011 годзе стаў асноўным брамнікам «Нёмана». Хутка стаў адным з найлепшых брамнікаў нацыянальнага чэмпіянату, некалькі разоў прызнаваўся найлепшым іграком каманды ў сезоне.
У лютым 2013 быў на праглядзе ў клубе расійскай Прэм’ер-лігі «Растоў», але ў выніку вярнуўся ў Гродна. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі.
1 студзеня 2014 года стаў іграком барысаўскага БАТЭ[5]. Пачатак сезона 2014 прапусціў з-за траўмы, але потым замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка барысаўчан і захаваў месца ў аснове да канца сезона, нягледзячы на шэраг няўдалых матчаў. Выдатна пачаў сезон 2015, калі не прапускаў на працягу першых 10 матчаў чэмпіянату. З улікам папярэдняга сезона, «сухая» серыя Чэрніка склала агулам 1072 хвіліны, што стала новым рэкордам чэмпіянату Беларусі[6].
28 чэрвеня 2016 года падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам Лігі 1 «Нансі»[7]. У складзе «Нансі» не здолеў стаць першым нумарам, звычайна чаргаваўся ў браме з Гі Н’Ды Асембэ, часам прыцягваўся да матчаў другой каманды. Па выніках сезона 2016/17 «Нансі» страціў месца ў Лізе, аднак Чэрнік працягнуў абараняць колеры клуба ў Лізе 2. У маі 2019 года стала вядома, што беларускі брамнік па заканчэнні кантракта пакідае «Нансі»[8].
У чэрвені 2019 года трэніраваўся з «Іслаччу»[9], а ў ліпені зноў стаў іграком БАТЭ[10]. У складзе барысаўчан чаргаваўся на полі з Антонам Чычканам.
У студзені 2020 года перайшоў у паўладарскі «Іртыш»[11]. Згуляў за каманду ў двух матчах, а ў маі 2020 года «Іртыш» абвясціў аб закрыцці клуба[12], у выніку брамнік застаўся без каманды. У верасні 2020 года далучыўся да «Гарадзеі»[13].
У снежні 2020 года падпісаў двухгадовы кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[14]. У сезоне 2021 быў другім брамнікам пасля Аляксандра Гутара і нярэдка падмяняў яго на полі, а ў 2022 годзе стаў часцей з’яўляцца ў складзе, чаргуючыся з Максімам Плотнікавым. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам» да канца 2024 года[15].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У маі 2011 года галоўны трэнер зборнай Беларусі Бернд Штангэ выклікаў Чэрніка ў нацыянальную зборную[16], але тады ён так і не з’явіўся на полі. Пазней працягваў выклікацца ў зборную, звычайна ў якасці трэцяга брамніка. Дэбютаваў у галоўнай камандзе 15 лістапада 2013 года ў таварыскім матчы супраць Албаніі.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]   Чэмпіён Беларусі (3): 2014, 2015, 2021 Чэмпіён Беларусі (3): 2014, 2015, 2021
 Уладальнік Кубка Беларусі: 2015 Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
 Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2015, 2016, 2021, 2023 Уладальнік Суперкубка Беларусі (4): 2015, 2016, 2021, 2023
 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі (2): 2013, 2015 Найлепшы брамнік чэмпіянату Беларусі (2): 2013, 2015
 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2013, 2015 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2013, 2015
Статыстыка выступленняў
[правіць | правіць зыходнік]| Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы | 
|---|---|---|---|---|---|
| 2005 | дубль | Нёман |  | 2 | −2 | 
| 2006 | дубль | Нёман |  | 11 | −7 | 
| 2007 | дубль | Нёман |  | 16 | −13 | 
| 2008 | дубль | Нёман |  | 24 | −19 | 
| 2009 | дубль | Нёман |  | 18 | −20 | 
| 2010 | Д1 | Нёман |  | 15 | −16 | 
| 2011 | Д1 | Нёман |  | 23 | −30 | 
| 2012 | Д1 | Нёман |  | 29 | −32 | 
| 2013 | Д1 | Нёман |  | 31 | −29 | 
| 2014 | Д1 | БАТЭ |  | 29 | −18 | 
| 2015 | Д1 | БАТЭ |  | 24 | −10 | 
| 2016 (1) | Д1 | БАТЭ |  | 12 | −14 | 
| 2016/17 | Д1 | Нансі |  | 17 | −21 | 
| 2017/18 | Д2 | Нансі |  | 9 | −11 | 
| 2018/19 | Д2 | Нансі |  | 18 | −22 | 
| 2019 (2) | Д1 | БАТЭ |  | 7 | −10 | 
| 2020 (1) | Д1 | Іртыш |  | 2 | −2 | 
| 2020 (2) | Д1 | Гарадзея |  | 5 | −5 | 
| 2021 | Д1 | Шахцёр |  | 9 | −4 | 
| 2022 | Д1 | Шахцёр |  | 18 | −7 | 
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sergey Chernik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sergey Chernik // As — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ а б http://sfc-slutsk.by/person/477
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/sergey_chernik/
- ↑ Футбол. Сергей Черник перешел в БАТЭ
- ↑ «Сухая» серия Сергея Черника оборвалась после 1072 минуты, но, тем не менее, стала рекордной
- ↑ «Нанси» объявил о подписании контракта с Сергеем Черником
- ↑ Футбол. "Нанси", вероятно, не будет продлевать контракт с Сергеем Черником Архівавана 5 сакавіка 2022.
- ↑ Источник: Черник поддерживает форму с "Ислочью"
- ↑ Официально: БАТЭ сообщил о подписании контракта с Сергеем Черником
- ↑ "Иртыш" подтвердил переход Черника
- ↑ «Иртыш» объявил о закрытии клуба. Зимой туда перешел Черник
- ↑ Сергей Черник стал футболистом "Городеи"
- ↑ Черник подписал двухлетний контракт с "Шахтером"
- ↑ Сергей Черник продлил контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (6 снежня 2022). Праверана 6 снежня 2022.
- ↑ Вратарь гродненского «Немана» Сергей Черник вызван в национальную сборную Беларуси Архівавана 10 чэрвеня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Профіль на сайце kick-off.by (руск.)
- Нарадзіліся 20 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Гродне
- Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя варатары
- Футбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па футболе
- Ігракі ФК Нёман Гродна
- Ігракі ФК БАТЭ
- Ігракі ФК Нансі
- Ігракі ФК Іртыш Паўладар
- Ігракі ФК Гарадзея
- Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
 
	



