Аднакарыстальніцкая гульня
Аднакарыстальніцкая гульня, адзіночная гульня ці сінглплэер ад англ.: single-player — у камп’ютарных гульнях від гульні, у якой бярэ ўдзел адзін чалавек[1].
Звычайна мэты адзіночнай гульні наступныя:
- проціборства з гульнявым штучным інтэлектам;
- рух да канчатковай мэты гульні (праходжанне);
- назапашванне ачкоў ці паляпшэнне навыкаў (прапампоўка).
Часта гэтыя мэты камбінуюцца.
Супрацьлегласцю аднакарыстальніцкай з’яўляецца шматкарыстальніцкая гульня (мультыплэер ад англ.: multiplayer).
У шматлікіх гульнях ёсць выбар паміж аднакарыстальніцкім і шматкарыстальніцкім рэжымамі, у іншых гульнях яны даступныя разам.
Часцей за ўсё аднакарыстальніцкімі гульнямі з’яўляюцца квэсты, японскія ролевыя гульні і эканамічныя стратэгіі, некаторыя сімулятары або гульні з максімальна ўзмоцненым сюжэтным складнікам, дзе прысутнасць другога гульца прыводзіць да абсурднасці (напрыклад, прывядзе да дубліравання адзінага персанажа, даступнага да выкарыстання гульцом, з паралельным зацвярджэннем яго ўнікальнасці і да т. п.).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Oosterhuis, Kas; Feireiss, Lukas (March, 2006). The Architecture Co-laboratory: Game Set and Match II : on Computer Games, Advanced Geometries, and Digital Technologies. Delft: Delft University of Technology. p. 180. ISBN 9059730364.
{{cite book}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)