Сяргей Іванавіч Грахоўскі
| Сяргей Іванавіч Грахоўскі | |
|---|---|
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Псеўданімы | М. Асіповіч, Сяргей Івановіч, С. Каршун і Парамон Паромскі |
| Дата нараджэння | 12 (25) верасня 1913 ці 25 верасня 1913[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 11 снежня 2002[1] (89 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
| Месца працы | |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | публіцыст, перакладчык, пісьменнік, паэт, празаік |
| Гады творчасці | з 1926 |
| Жанр | паэзія |
| Мова твораў | беларуская і руская |
| Грамадская дзейнасць | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
| grahouski.org (бел.) | |
Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (12 (25) верасня 1913, в. Нобель, Пінскі павет, Мінская губерня — 11 снежня 2002, Мінск; Псеўданімы: М. Асіповіч; Сяргей Івановіч; С. Каршун; Парамон Паромскі) — беларускі паэт, празаік і перакладчык[2]. Заслужаны работнік культуры БССР (1983).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 (25) верасня 1913 года ў в. Нобель Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці Украіны) ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск[2]. У 1930 годзе пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гадах працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.
Арышт
[правіць | правіць зыходнік]Арыштаваны 20 кастрычніка 1936 года ў Мінску па адрасе: вул. Цнянская, д. 28а, кв. 1. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 года пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» на 10 гадоў ППК. Магчыма, колькі часу знаходзіўся ва Унжэнскім лагеры НКУС Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводнае). Вызвалены 19 кастрычніка 1946 года. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949).
У 1947 года з С. Грахоўскага знялі судзімасць, але 19 мая 1949 года ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27 жніўня 1949 года на пасяленне ў Новасібірскай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955 года, па другой — 21 кастрычніка 1955 года. З 1956 года стала жыў у Мінску. У 1957—1973 гадах працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), «Вясёлка» (1960—1973); літкансультантам Саюза пісьменнікаў БССР (1959—1960). У 1973—1974 гадах — адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры[2]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 года. З 1974 года на пенсіі. Асабовая справа пісьменніка № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[2].
Памёр 11 снежня 2002 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў вершам у 1926 годзе[2]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958)[2], «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).
Аўтар нарысу «Горад маладосці» (1960), зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальных аповесцей «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 годзе створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесцей «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986)[2].
Аўтар верша «Ветразь», дзе не ўжыў ніводнага слова сугучнага з рускімі адпаведнікамі[4][5].
Асноўныя рысы паэзіі С. Грахоўскага — гэта лірычная адкрытасць, спалучэнне грамадскіх і асабістых матываў, сцвярджэнне дабраты, шчырасці, грамадзянскай адказнасці чалавека[2].
Выступаў і як публіцыст[2]. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).
Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, таджыкскіх, грузінскіх, аварскіх, чэшскіх, славацкіх паэтаў[2].
Пераклаў на беларускую мову паэму Р. Кобеца «Палестына» (1935), «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцлавы, Т. Масэнкі, М. Нагнібяды, У. Сасюры, Я. Судрабкална, М. Стэльмаха[6], Б. Сцепанюка[6] і іншых паэтаў.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Заслужаны работнік культуры БССР (1983),
- Літаратурная прэмія СП БССР імя А. Куляшова (1983) за зборнік «Асеннія гнёзды»,
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа (1992) за зборнік «Споведзь»,
- медаль Францыска Скарыны (1994)[3].
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]Сяргею Грахоўскаму пастаўлены помнік ў Глуску, яго імем названы бульвар у цэнтры гарадскога пасёлка і школа № 1 у Глуску[7].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1973;
- Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1983;
- Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1994;
- Споведзь. Мн., 1990;
- Выбр. тв. Мн., 2007;
- Зона маўчання. Мн., 2008.
Зноскі
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 14 жніўня 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Граховский Сергей Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
- ↑ а б Завершана навуковае апісанне фонду № 201 (вопіс № 5) паэта, празаіка, перакладчыка Грахоўскага Сяргея Іванавіча(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 18 жніўня 2022.
- ↑ Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага
- ↑ Ці разумееце вы верш «Ветразь»?
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 230, 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ↑ Беларускі Салжаніцын. 105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Грахоўскі Сяргей // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Грахоўскі Сяргей // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- Гілевіч Н. Сталасць думкі, маладосць душы // Гілевіч Н. У гэта веру. Мн., 1978;
- Скрыган Я. Адданасць // ЛіМ. 1985, 23 верас.;
- Сяргей Грахоўскі: вядомы і невядомы / уклад. Т. С. Грахоўская. — Мн., 2013.
- Баравікова Р. На грудку ў галавах пасадзіце шыпшыну // Маладосць. № 9, 2008 г.
- Савік Л. Чалавек і эпоха ў творах Сяргея Грахоўскага
- Сандомирский Н. Штрихи к портрету
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 25 верасня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Пінскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 11 снежня
- Памерлі ў 2002 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё
- Супрацоўнікі часопіса «Бярозка»
- Супрацоўнікі часопіса «Вясёлка»
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты XX стагоддзя
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
- Перакладчыкі з рускай мовы
- Перакладчыкі з украінскай мовы
- Перакладчыкі з літоўскай мовы
- Перакладчыкі з латышскай мовы
- Перакладчыкі з таджыкскай мовы
- Перакладчыкі з грузінскай мовы
- Перакладчыкі з аварскай мовы
- Нарадзіліся ў Ровенскай вобласці
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Беларускамоўныя паэты
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Ганаровыя грамадзяне Акцябрскага раёна