Таўрагіні
Мястэчка
| ||||||||||||||||||||
Таўрагіні[1] або Таўрогыні[2], таксама Таўра́гней[3] (літ.: Tauragnai) — мястэчка ў Літве, на возеры Таўрагіні. Цэнтр староства Уцянскага раёна Уцянскага павета. Месціцца за 17 км на паўднёвы ўсход ад Уцяны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вялікае Княства Літоўскае
[правіць | правіць зыходнік]Першы пісьмовы ўспамін пра Таўрагіні датуецца 1373 годам, калі тут існаваў драўляны замак. У 1387 годзе вялікі князь Ягайла перадаў іх Віленскаму біскупству, лацінскай мовай пісаўся як Turogno[4]. Сустракаюцца таксама назвы Таўрогіні, Таўрогы[5], Таўрыгіны[6], Таўрыгіні, Таўрагіны[7]. У 1433 годзе крыжакі спалілі замак. Пад 1498 годам упамінаецца першы касцёл.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Таўрагіні ўвайшлі ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. На 1669 год тут было 40 двароў, на 1775 год — 28.
Пад уладай Расійскай імперыі
[правіць | правіць зыходнік]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Таўрагіні апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Новааляксандраўскім павеце Ковенскай губерні. На 1859 год у мястэчку было 25 будынкаў, дзейнічаў касцёл, працавалі вінакурня і бровар.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Таўрагіні занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
[правіць | правіць зыходнік]Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Таўрагіні апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе: 1859 год — 263 чал.[6]
- XXI стагоддзе: 2011 год — 473 чал.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]
- Капліца могілкавая (XIX ст.)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 16.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 74.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
- ↑ Виленская археологическая комиссия. Собрание государственных и частных актов, касающихся истории Литвы и соединенных с ней владений (от 1387 до 1710 года). — 1858. — 188 с.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Мінск: Белкартаграфія. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.]. — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік с. — ISBN 978-985-508-245-4. С. 324.
- ↑ а б SgKP 1892, s. 264.
- ↑ Матвей Кузьмич Любавский. Областное дѣленіе и мѣстное управленіе Литовско-Русскаго государства: историческіе очерки. — Университетская типографія, 1892. — 524 с.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Фёдаравіч Спірыдонаў. Беларусь у канцы XVI стагоддзя // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 16—17. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
- Krzywicki J. Tauroginie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka (польск.). — Warszawa, 1892. — S. 264.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таўрагіні