Фэдэральна кіраваныя пляменныя тэрыторыі
| Фэдэральна кіраваныя пляменныя тэрыторыі | |
| На ўрду: قبائلی علاقہ جات , анг. Federally Administered Tribal Areas | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Пакістан |
| Статус | Фэдэральная тэрыторыя |
| Улучае | памежныя рэгіёны ды агенцтвы |
| Дата ўтварэньня | 1 ліпеня 1970 |
| Дата скасаваньня | 31 траўня 2018 |
| Насельніцтва (1998) | 3 176 331 чал. |
| Плошча | 27 220 км² |
| Месцазнаходжаньне Фэдэральна кіраваных пляменных тэрыторыяў | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +5 |
| Код ISO 3166-2 | PK-TA |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Фэдэра́льна кірава́ныя пляме́нныя тэрыторыі (урду: قبائلی علاقہ جات, па-ангельску: Federally Administered Tribal Areas) — колішні рэгіён у Пакістане. Знаходзіўся ў паўночна-заходняй частцы краіны. Быў ліквідаваны ў траўні 2018 году, калі быў далучаны да правінцыі Хайбэр-Пахтунхва.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месьціўся ў паўночна-заходняй частцы Пакістану. На ўсходзе меў граніцу з правінцыяй Хайбэр-Пахтунхва, на поўдні — з правінцыяй Бэлуджыстан, на захадзе праходзіла мяжа з Аўганістанам.
Плошча складала 27 220 км².
Адміністрацыйнае ўладкаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад Фэдэральна кіраваных пляменных тэрыторыяў уваходзілі агенцтвы (агульная колькасьць якіх налічвае сем) і памежныя рэгіёны (агульная колькасьць якіх налічвае шэсьць).

Агенцтвы ды памежныя рэгіёны Фэдэральна кіраваных пляменных тэрыторыяў
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць насельніцтва складала 3 176 331 чалавек.
