Фізічны факультэт БДУ
Фізічны факультэт | |
---|---|
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт | |
![]() Фізічны факультэт БДУ | |
Англійская назва | Physics faculty BSU |
Заснаваны | 1958 |
Дэкан | М. С. Ціванаў |
Месцазнаходжанне |
![]() |
physics.bsu.by | |
![]() |
Фізічны факультэт БДУ — адзін з самых буйных факультэтаў галоўнай ВНУ Беларусі. Створаны ў 1958 годзе. На 2025 год у складзе факультэта 10 кафедр, 10 навукова-даследчых лабараторый (НДЛ) і абсерваторыя. Акрамя таго, праводзяцца фундаментальныя і прыкладныя даследаванні, а таксама прамысловыя, тэхналагічныя і іншыя распрацоўкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 1958 года фізіка-матэматычны факультэт БДУ быў падзелены на два самастойныя факультэты — фізічны і матэматычны. Першым дэканам фізічнага факультэта стаў М. П. Халімановіч. У 1960-я — 1970-я гады фізічны факультэт актыўна развіваўся. На базе навукова-даследчых лабараторый фізічнага факультэта ў 1971 годзе быў адкрыты Навукова-даследчыцкі інстытут прыкладных фізічных праблем на чале з акадэмікам А. Н. Сеўчанкам. У 1976 годзе на базе чатырох кафедр фізічнага факультэта аддзяліўся факультэт радыёфізікі і электронікі. У 1986 годзе быў створаны Інстытут ядзерных праблем, які ўзначаліў прафесар кафедры ядзернай фізікі У. Р. Барышэўскі.
Дэканы
[правіць | правіць зыходнік]- 1958—1962 — Міхаіл Панцялеевіч Халімановіч[1]
- 1962—1963 — Леанід Вікенцьевіч Валадзько
- 1963—1979 — Іван Паўлавіч Зяцькоў
- 1979—1986 — Эдуард Міхайлавіч Шпілеўскі
- 1986—1988 — Віктар Анатольевіч Гайсёнак
- 1988—1997 — Анатоль Пятровіч Клішчанка
- 1997—2018 — Віктар Міхайлавіч Анішчык
- з 2018 — Міхаіл Сяргеевіч Ціванаў
Выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]Сярод выпускнікоў факультэта больш за 20 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН СССР і АН БССР, 6 Лаўрэатаў Ленінскай прэміі, больш 50 Лаўрэатаў Дзяржаўных прэмій.
Лаўрэаты Ленінскай прэміі і Дзяржаўнай прэміі СССР
[правіць | правіць зыходнік]Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]Бізнесмены
[правіць | правіць зыходнік]- Анатоль Красоўскі
- Віктар Кіслы, заснавальнік Wargaming.net
- Леанід Лознер, сузаснавальнік EPAM Systems
Адукацыйны працэс
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць супрацоўнікаў факультэта складае больш за 400 чалавек. З іх больш за 115 чалавек — выкладчыкі: прафесары, дацэнты, асістэнты, 130 чалавек — супрацоўнікі НДЛ. На факультэце працуе 2 акадэміка і 1 член-карэспандэнт НАН Беларусі, 24 дактары навук і 161 кандыдат навук. На факультэце навучаецца больш за 700 студэнтаў. У аспірантуры — каля 70 аспірантаў.
Паўсядзённай працай факультэта кіруе дэканат на чале з дэканам. Тры намеснікі дэкана забяспечваюць кіраўніцтва вучобай, метадычнай і навуковай працай. Вучоны савет факультэта, які ўзначальвае дэкан, складаецца з 25 чалавек, сярод якіх вядучыя прафесары і дацэнты. У Вучоны савет уваходзяць таксама прадстаўнікі студэнцтва. Вучоны Савет вызначае стратэгічныя мэты і задачы фізічнага факультэта, вырашае праблемы вучэбнага працэсу і арганізацыі навуковай работы, праводзіць атэстацыю выкладчыкаў.
На фізічным факультэце навучанне адбываецца па спецыяльнасцях «Фундаментальная фізіка», «Ядзерная фізіка і тэхналогіі», «Камп’ютарная фізіка», «Прыкладная фізіка», «Фізіка». Выпускнікі могуць атрымаць кваліфікацыю «Фізік», «Фізік. Інжынер», «Фізік. Праграміст», «Фізік. Выкладчык».
Акадэмікі, якія выкладалі на факультэце
[правіць | правіць зыходнік]Навуковыя даследаванні
[правіць | правіць зыходнік]На факультэце працуюць 130 навуковых супрацоўнікаў 14 навукова-даследчых лабараторый, акрамя таго, навуковай дзейнасцю займаецца большасць выкладчыкаў.
Фінансаванне навуковых работ ажыццяўляецца з некалькіх крыніц. Каля палавіны сродкаў забяспечвае дзяржаўны бюджэт рэспублікі — праз базавае фінансаванне БДУ і праз конкурснае фінансаванне са сродкаў дзяржкамітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь, Фонда фундаментальных даследаванняў Беларусі і Дзяржаўных праграм фундаментальных і прыкладных даследаванняў. Другая палова фінансавання навукі складаецца са сродкаў прамысловых аб’яднанняў і арганізацый, дзяржаўных замоў, а таксама розных міжнародных фондаў.
Фізічны факультэт вядзе сумесныя даследаванні з інстытутамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прамысловымі аб’яднаннямі, сярод якіх ПА «Интэграл» і ААТ «Беларуськалій», з іншымі ВНУ (БДУІР, БДПУ і інш.). Значная частка навуковых працаўнікоў і выдчыкаў факультэта праводзяць даследаванні ў кааперацыі з замежнымі арганізацыямі: Аб’яднаным інстытутам ядзерных даследаванняў (Дубна, Расія), Енскім і Хагенскім універсітэтамі (Германія), Інстытутамі ядзернай фізікі (Чэхія, Польшча), Універсітэтам Падуі (Італія), Ляхайскім універсітэтам (Бетлехем, ЗША) і інш.
Вынікі прыкладных распрацовак вучоных факультэта выкарыстоўваюцца ў радыеэлектроннай, аптычнай, аўтамабільнай, трактарнай, прыборабудаўнічай прамцысловасці, у геалогіі, медыцыне, біятэхналогіі і іншых галінах гаспадаркі Беларусі.
Структура факультэта
[правіць | правіць зыходнік]Кафедры
[правіць | правіць зыходнік]- Кафедра агульнай фізікі
- Кафедра вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі
- Кафедра біяфізікі
- Кафедра лазернай фізікі і спектраскапіі
- Кафедра камп’ютэрнага мадэлявання
- Кафедра фізікі цвёрдага цела і нанатэхналогій
- Кафедра фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі
- Кафедра фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі
- Кафедра ядзернай фізікі
- Кафедра тэарэтычнай фізікі і астрафізікі
Навукова-даследчыя лабараторыі
[правіць | правіць зыходнік]- Фізікі іонна-плазменнай мадыфікацыі цвёрдых цел
- Фізікі і тэхнікі паўправаднікоў
- Высокаэнергетычнай іоннай імплантацыі і функцыянальнай дыягностыкі
- Спектраскапіі паўправаднікоў
- Фізікі электронных матэрыялаў
- Нелінейнай оптыкі і спектраскапіі
- Спектраскапічных сістэм
- Біяфізікі і біятэхналогіі
- Клетачнай інжынерыі і нанабіятэхналогій
- Энергаэфектыўных матэрыялаў і тэхналогій
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шпилевский Э. М., Шпилевский М. Э. Физический факультет: прошлое, настоящее и будущее. — Минск: БГУ, 1998.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт Архівавана 9 ліпеня 2018.
- Фізічны факультэт на сайце БДУ
- Абсерваторыя БДУ Архівавана 8 ліпеня 2018.
- Панарамы фізфака БДУ Архівавана 29 кастрычніка 2013.
- Неафіцыйны сайт фізфака БДУ Архівавана 17 мая 2009.
- QS | World University and MBA rankings
- Times Higher Education